Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч амніставаў усіх пратэстоўцаў


Пацалунак на Эўрамайдане
Пацалунак на Эўрамайдане
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у панядзелак падпісаў закон аб недапушчэньні перасьледаў і пакараньня ўдзельнікаў падзей у Кіеве, якія адбыліся пры правядзеньні і разгоне Эўрамайдану.

Пра гэта інфармуе «Інтэрфакс–Украіна».

Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны, Януковіч падпісаў закон аб амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту неадкладна па атрыманьні яго ад Вярхоўнай Рады.

19 сьнежня ўкраінскі парлямэнт прыняў закон, які вызваляе ад адказнасьці ўдзельнікаў акцый пратэсту з 21 лістапада да дня ўступленьня закона ў сілу. Закон вызначае, што ўсе крымінальныя дзеяньні супраць удзельнікаў акцый, адкрытыя з 21 лістапада, падлягаюць закрыцьцю, а асобы – вызваленьню. Акрамя таго, гэтыя людзі лічацца несудзімымі.

Мітынгі ў цэнтры Кіева не спыняюцца з 21 лістапада, калі ўрад прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Некалькі тысяч дэманстрантаў знаходзяцца зараз на плошчы Незалежнасьці ў цэнтры Кіева, дзе ўжо больш за месяц працягваецца акцыя прыхільнікаў эўраінтэграцыі Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG