Падставай для гэтага сталася спроба правесьці кінапрагляд дакумэнтальнай стужкі «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысьвечанай Слуцкаму збройнаму чыну, у доме культуры вёскі Казловічы 23 лістапада.
Прагляд быў прымеркаваны да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Удзел у імпрэзе прымала гісторык Ніна Стужынская, адна з аўтарак фільма. Аднак мясцовыя міліцыянты сарвалі кінапрагляд: затрымалі удзельнікаў, правялі допыты ўдзельнікаў імпрэзы, а на арганізатарку Зінаіду Цімошак склалі адміністрацыйны пратакол. На знак пратэсту загадчык дому культуры вёскі Казловічы Аляксандар Туміловіч пакінуў сваю пасаду.
19 сьнежня падчас суду Аляксандар Туміловіч заявіў:
«Гэта фільм пра Слуцкае паўстаньне, які быў паказаны па АНТ, з камэнтаром гісторыка. Я пагадзіўся, прапанаваў маленькую залю, на 25-30 чалавек. У мяне ёсьць такая форма працы, як сустрэча зь цікавымі людзьмі. Тым больш што крамолы я ня бачу, бо фільм быў паказаны па дзяржаўным тэлеканале. З начальствам на той момант я ня мог зьвязацца, і ўзяў на сябе адказнасьць за дазвол. Да 3 гадзінаў 23-га яны прыехалі, я пазнаёміўся зь Зінаідай Цімошак і Нінай Стужынскай. Потым людзі пайшлі. А празь некалькі хвілінаў зьявіўся і АМАП».
Аднак судзьдзя Сьвятлана Пастухова не прыслухалася да словаў сьведкі і прызнала Зінаіду Цімошак вінаватай.
Пра віну Цімошак Туміловіч кажа: «А пры чым тут яна, калі я яе запрасіў?»
Зінаіда Цімошак зьбіраецца абскардзіць пастанову суду.
«Прычына яшчэ і ў дурасьці нашай улады, яе непісьменнасьці. Бо гэты фільм пра Слуцкае паўстаньне ідэалягічна даволі стрыманы, ён разглядае гэтую падзею не з такіх пазыцыяў, як КХП БНФ. Але ўсё роўна ім і гэтая стрыманая пазыцыя не даспадобы. Канечне, гэта гаворыць пра тое, што яны баяцца памяці пра людзей, якія загінулі за незалежнасьць нашай краіны, якія адстойвалі свае правы. Гэтага ўсяго баяцца, таму вось і судзяць. Судзілі ж не мяне, а судзілі памяць аб слуцкіх паўстанцах».
Зінаіда Цімошак мяркуе, што суд пацьвердзіў і парушэньне яе права на карыстаньне будынкам клюбу, які, паводле яе, «належыць усяму народу, а ня нейкай яго частцы». Зінаіда Цімошак кажа, што зьбіралася правесьці прагляд фільму як сябра ТБМ.