Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама кажа, што 2014 можа стаць «годам прарыву» для ЗША


Барак Абама (архіўнае фота)
Барак Абама (архіўнае фота)

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што Злучаныя Штаты пачнуць 2014 год з мацнейшай эканомікай.

У завяршальныя дні першага году другога прэзыдэнцкага тэрміну Абамы у ЗША назіраецца найхутчэйшы эканамічны рост ад 2011 году. Абама, чые рэйтынгі падтрымкі сярод амэрыканцаў апошнім часам зьмяншаліся, прызнаў шэраг памылак, заявіўшы, што шмат якія ягоныя ініцыятывы не ажыцьцяўляюцца так хутка, як яму хацелася б.

Гаворачы пра электроннае сачэньне з боку Нацыянальнага агенцтва бясьпекі ЗША, Абама заявіў, што такі збор інфармацыі неабходны, але яго можна рабіць, ужываючы «больш стрымак і супрацьвагаў».

Пазьней сёньня Абама зь сям'ёй мае паехаць на сьвяточны адпачынак на Гаваі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG