Як паведамляе «РИА Новости», лідэр кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра павіншаваў цяперашняга кіраўніка ўраду Кубы Рауля Кастра з тым, як той трымаўся на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам на паніхідзе па экс-прэзыдэнту ПАР Нэльсану Мандэлу, на якой два лідэры абмяняліся поціскам рукі.
«Мае віншаваньні таварышу Раулю зь яго бліскучым паводзінамі, асабліва з тым, зь якой ветлівасьцю – але разам з тым цьвёрда і з годнасьцю – ён павітаў кіраўніка ўраду ЗША і сказаў яму па-ангельску: «Спадар прэзыдэнт, я – Кастра», – піша Фідэль у новым артыкуле, які публікуюць у чацьвер кубінскія СМІ.
ЗША і Куба ня маюць дыпляматычных адносін, аднак у адпаведнасьці з дамовай 1977 году ў Гаване і Вашынгтоне дзейнічаюць аддзелы інтарэсаў дзьвюх краін.
У артыкуле Фідэль зноў зьвярнуў увагу на тое, што ўпэўнены ў правільнасьці свайго рашэньня перадаць стырно кіраваньня свайму малодшаму брату Раулю, якое ён прыняў у 2006 годзе ў сувязі з пагоршаньнем здароўя Фідэля. «Калі здароўе стала абмяжоўваць мае фізычныя здольнасьці, я ні хвіліны не сумняваўся ў тым, каб выказаць свой погляд на тое, хто, на маю думку, мог бы ўзяць на сябе гэтую адказнасьць», – піша Фідэль.
«Жыцьцё – гэта толькі хвіліна ў гісторыі народаў, і, думаю, той, хто ўзвальвае на сябе гэты цяжар, павінен валодаць неабходным досьведам і аўтарытэтам, з тым, каб (здолець) зрабіць выбар сярод амаль бясконцага ліку магчымасьцяў», – адзначае лідэр кубінскай рэвалюцыі.