У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы завяршылася цырымонія пахаваньня былога прэзыдэнта, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Нэльсана Мандэлы.
Мандэлу пахавалі ў родным пасёлку Куну, на ўсходзе ПАР. Урачыстую цырымонію пахаваньня наведалі тысячы людзей, у тым ліку большасьць зь цяперашняга палітычнага кіраўніцтва дзяржавы.
Разьвітаньне з Нэльсанам Мандэлам, які памёр 6 сьнежня ва ўзросьце 95 гадоў, працягвалася ў ПАР на працягу 10 дзён.