Сайт Партыі рэгіёнаў паведамляе, што на гэта пачатак агульна ўкраінскай акцыі ў падтрымку курса Прэзыдэнта Віктара Януковіча «Захаваем Украіну».
Антымайдан ахоўваюць войскі МУС, подступы да яго перагароджаныя спэцтранспартам. Яшчэ за некалькі дзён, калі стала вядома, што Антымайдан будзе, па Кіеве пайшлі чуткі, што рыхтуюцца правакацыі, бойкі і будзе кроў.
А паглядзець, што адбываецца зь іншага боку, хочацца ўсім.
На маіх вачах мужчына і жанчына, выходзячы з Майдану, зьнялі зь сябе жоўта-блакітную стужачку (яе носяць на Майдане пратэстоўцы) са словамі: «Хопіць ужо гэтай кансьпірацыі, чаю папілі — і назад».
Майданаўцы пацьвердзілі: людзі зь мітынгу Партыі рэгіёнаў людзі ходзяць да іх грэцца, есьці і піць гарбату.
Сяргей з Майдану кажа: «Яны там за грошы, а мы тут за ідэю. Мы туды ня пойдзем. Там Януковіч і Азараў (прэзыдэнт і прэм’ер-міністр Украіны — рэд.), а тут мы. Яны прыходзяць, распавядаюць, колькі ім там грошай плацяць. Кажуць, што ім цяжка, сьпяць у аўтобусах і мучацца».
Сталы чалавек сядзіць у ахове як раз пад барыкадай, якая мяжуе з Антымайданам. Трымае плякат «Усход і захад разам»
«У нядзелю яны ўсе зьедуць, як цягнік па раскладзе, — кажа ён. — Партыя рэгіёнаў, кажуць, што прымусова зьвезла настаўнікаў, шахцёраў — хто хоча, хто ня хоча, едуць. Я за тое, каб не было варожасьці. Я ня ведаю, чаго іх сюды прывезьлі. Мы тут за ідэю, нам грошы ніхто ня плаціць».
Здалёк відаць, што на мітынгу нацыянальных сьцягаў вобмаль — спрэс блакітныя.
Са сцэны Антымайдану трохі чуваць, што Ўкраіне ня трэба Эўропа, а людзі на Майдане атрымліваюць па 500 грыўняў удзень.
У плэйліст Антымайдану сабраныя лепшыя савецкія патрыятычныя хіты. Калі я туды прабралася, грала «Молодость моя, Белоруссия».
Прабірацца трэба было ў літаральным сэнсе. Выглядала гэта так, што ў людзях «з вуліцы» арганізатары Антымайдану не былі зацікаўленыя. Адправілі ў такі абыход, што людзі, проста падалі з горкі.
Настроі на Антымайдане далёка не такія мірныя. Пра тое, што з таго боку таксама людзі — яшчэ можна пачуць. А вось пра тое, каб дамаўляцца і аб’ядноўвацца — ня чула ані разу.
Першае, што кідаецца ў вочы на мітынгу Партыі рэгіёнаў — шмат людзей з дубцамі ў руках. Гэта флагштокі разабралі на «палкі». Каму і навошта гэта трэба, ніхто не адказаў. Маўляў — так зручней.
Другое — пах перагару і процьма п’яных. Тое, чаго я за два тыдні ні разу не бачыла на Майдане: людзі зь бляшанкамі піва ў руках, сядзяць на кукішках, лузгаюць семкі проста на тратуар.
Толькі спрабуеш узьняць фотаапарат — «не здымаць! А вы адкуль?». Беларусь называюць Белоруссией і ставяцца з павагай.
«Мы з Данбасу, — кажа мне хлапец, — З-за таго, што людзі на Майдане стаяць, нам ужо заробак ня плоцяць колькі часу!».
«Так-так, не плоцяць», — пацьвярджае жанчына побач.
Даваць інтэрвію тут ніхто ня хоча. На Майдане ніводзін чалавек не адмаўляўся са мной гаварыць, называць сваё імя ці паказваць твар.
«Мы ў Эўропу ня хочам, — кажа пасьля нядоўгіх маіх угавораў хлопец з кубкам гарбаты. — Мы зь Херсону. Кавуны, дыні, памідоры — прыяжджайце».
«Братаня, ты звезда!» — ужо з-за маёй сьпіны падбадзёрвае хлопца ягоны сябар.
На маю аранжавую камізэльку «Прэса» рэагуюць узбуджана. Малады хлапец, у якога няма паловы пярэдніх зубоў, крычыць мне: «Девочка-девочка, иди сюда, я с тобой сфотографируюсь. Надо для Вконтакте!»
Вычэпліваю старэйшага чалавека, які разварушвае сабойку. Арганізаванага харчаваньня на Антымайдане няма: людзі ядуць са сваіх торбаў, пакетаў проста там, дзе стаяць.
Ён з Жытоміру — 200 кілямэтраў ад Кіева.
«Мы ня хочам у Эўра. Мы хочам застацца самі сабой. І гэта нашая мэта — стварыць менавіта сваю рэспубліку і працаваць сваімі сіламі. І мы хочам быць разам зь Беларусіяй і Расеяй. Можна ячшэ Казахстан. А тыя, што там стаяць, яны хочуць у Эўра».
Кажа, што прыехала іх шмат. Але намётавы гарадок рабіць ня будуць: «Мы вядзем культурны лад жыцьця. Не такі, які там робіцца».
На тратуары поўна плястыкавага сьмецьця. Магчыма, таму, што месца не падрыхтаванае для такой колькасьці людзей і яго проста няма куды падзець.
«Грошай нам ня плоцяць, толькі транспарт далі. Якія грошы!»
У канцы размовы высьвятляецца, што ён беспрацоўны ўжо шэсьць гадоў.
То тут, то там хлопцы перакідваюцца паміж сабой плястыкавымі бутэлькамі. Гэта адзіная забава на Антымайдане, якую я бачыла.
Са сцэны народны дэпутат Валянціна Люцікава прамаўляе пра тое, што «ворагі выжыгалі зоркі на грудзях нашых бацькоў і дзядоў».
Я з палёгкай іду назад на Майдан праз кардон салдатаў МУС.
Жанчына з блакітна-жоўтай стужачкай на дублёнцы спрабуе трапіць праз яго ў адваротным накірунку. Пытаюся навошта:
«Я хачу сказаць ім, што мы разам зь імі, а яны разам з намі. Хай далучаюцца да нас!».
А на Майдане жыўцом грае «Гарчыца» — ўкраінскія электроншчыкі.