Сёньня на Эўрапейскую плошчу ў Кіеве праўладная Партыя рэгіёнаў зьвезла тысячы людзей. Са сцэны Антымайдана трохі чуваць, што Ўкраіне ня трэба Эўропа. То тут, то там хлопцы перакідваюцца паміж сабой плястыкавымі бутэлькамі. Гэта адзіная забава на Антымайдане.