Колькасьць ахвяраў ракавых захворваньняў у сьвеце расьце з кожным годам, пра што сьведчыць несуцяшальная статыстыка Міжнароднага агенцтва вывучэньня раку. Пры гэтым рост колькасьці анкалягічных хворых зьвязаны з павелічэньнем працягласьці жыцьця і больш якаснай дыягностыкай гэтага захворваньня. Самай частай формай захворваньня стаў рак лёгкіх, ад яго і гіне большасьць хворых.
Колькасьць чалавечых сьмерцяў ад захворваньняў, зьвязаных з ракам, павялічылася ў сьвеце ў 2012 годзе да 8,2 млн, а ў 14.1 млн чалавек былі дыягнаставаныя падобныя захворваньні, паведамляе Міжнароднае агенцтва вывучэньня раку ў сваім дакладзе. Для параўнаньня: у 2008 годзе ад падобных захворваньняў па ўсім сьвеце памерлі 7,6 млн чалавек, а страшны дыягназ быў пастаўлены 12.7 млн чалавек.
Вельмі пэсымістычныя і прагнозы Міжнароднага агенцтва вывучэньня раку: у 2025 годзе ў выніку старэньня насельніцтва Зямлі анкалягічныя захворваньні штогод будуць дыягнаставацца ў 19.3 млн чалавек.
Што тычыцца канкрэтных відаў захворваньня, найбольш часта ў мінулым годзе сустракаўся рак лёгкага (1,8 млн выпадкаў), грудзей (1,7 млн) і прамой кішкі (1,4 млн). Сьмерць часьцей за ўсё наступала ад раку лёгкага, пячонкі і страўніка.