Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан узмацняецца. Жывы блог, відэа

Плошчу адстаялі і аднаўляюць. У Кіеве людзі масава ідуць на Майдан, аўтобусы з «Беркутам» ад'яжджаюць, пачалася адбудова зьнесеных уначы барыкад. Абурэньне начнымі падзеямі выказваюць замежныя палітыкі. А ў МУС засьведчылі — гэта быў не разгон.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








13:22 11.12.2013

Нуланд сустракаецца з Януковічам


У Кіеве праходзіць сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча з намесьнікам дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыяй Нуланд. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Сустрэча адбываецца пасьля таго як спадарыня Нуланд пабывала на Майдане незалежнасьці і частавала дэманстрантаў печывам.



Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выступіў з заявай, у якой выказаў агіду з нагоды рашэньня ўладаў Украіны прымяніць сілу да мірнага пратэсту ў Кіеве.
13:16 11.12.2013

Барыкады вакол Майдана адноўленыя


Барыкады аднавілі і ўзмацнілі з усіх бакоў Майдана незалежнасьці, дзе адбываецца мітынг пратэсту.

У аднаўленьні барыкад прымаюць удзел былыя вайскоўцы, якія ўзводзяць загароджы ў некалькі шэрагаў. Арганізаванае сталае дзяжурства па пэрымэтру Майдана. Міліцэйскія сілы адступілі, адступіўшы ва ўрадавы квартал.

Людзі кажуць, што арганізаваліся самі, паведамляе ўкраінскі 5 канал.
13:04 11.12.2013
Па мэдыцынскую дапамогу пасьля сутычак пратэстоўцаў з Эўрамайдану з сіламі МУС Ўкраіны зьвярнуліся 476 удзельнікаў пратэстаў у Кіеве.

Такія лічбы за пэрыяд з 30 лістапада да 11 сьнежня агучыла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.



13:00 11.12.2013
Барацьба за Кіеўскую мэрыю

12:57 11.12.2013

Беларусы ў падтрымку Майдана
Беларусы ў падтрымку Майдана
12:54 11.12.2013
Алімпійскі чэмпіён Чухрай: Сутнасьць Яцанюка такая ж, як і Януковіча
12:52 11.12.2013

«Беркут» пакідае Храшчацік

Кардоны байцоў спэцпадраздзяленьня «Беркут» і Ўнутраных войскаў на Храшчаціку зьнятыя.

Кардоны байцоў спэцпадраздзяленьня «Беркут» і Ўнутраных войскаў на Храшчаціку зьнятыя. Як перадае УНІАН, усе праваахоўнікі селі ў аўтобусы, і шэраг аўтобусаў ўжо ад’ехаў з Храшчаціка. Актывісты Эўрамайдана памахалі ім усьлед рукамі. Між тым на Майдан заклікаюць прыходзіць, каб мітынг станавіўся большым. Таксама са сцэны зьвярнуліся, каб людзі з мэдыцынскай адукацыяй далучаліся да мэдыцынскай дапамогі на Майдане.


12:36 11.12.2013
12:26 11.12.2013
12:21 11.12.2013
12:17 11.12.2013

Міністар Захарчанка: Разгону Майдана ня будзе


Байцы Ўнутраных войскаў пакінулі Храшчацік і пайшлі ў бок вуліцы Праразной.

Паводле УНІАН, на вуліцы Праразной каля 1 тысячы пратэстоўцаў атачылі аўтобусы з супрацоўнікамі ўнутраных войскаў і патрабуюць, каб яны зьехалі. Абедзьве машыны ад’ехалі пад воклічы пратэстуючых.

Тым часам міністар унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка заявіў, што разгону Майдана ня будзе. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце МУС.

«Хачу ўсіх супакоіць — ніякага разгону Майдана не будзе. Ніхто не замахваецца на права грамадзян на мірны пратэст. Аднак нельга ігнараваць правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян. Нармальнае функцыянаваньне сталіцы не павінна быць парушана»,— заявіў міністар.

Разблякіроўка вуліц ажыццёўлена ў мэтах выкананьня пастановы адміністрацыйнага суда аб забароне блякаваньня транспартных камунікацый,— дадаў ён.

Цяпер на Майдане незалежнасьці і Храшчаціку каля 25 тысяч пратэстоўцаў.
12:07 11.12.2013

«Беркут» увёў прапускны рэжым на Майдан


Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, атрады «Беркута» цяпер стаяць з боку вуліцы Міхайлаўскай, каля Будынка прафсаюзаў і ўздоўж вуліцы Інстытуцкай. За мостам на Інстытуцкай стаіць кардон з «Беркуту», які прапускае толькі журналістаў, тых, хто працуе і жыве ў тым квартале.



Глядзець мапу тут

У намётавым гарадку пасьля начной зачысткі пацярпела частка намётаў. Барыкадаў уздоўж Інстытуцкай ужо няма.
12:04 11.12.2013
Актывіст «Свабоды»: Караваны на Майдан едуць нават з усходу
12:04 11.12.2013
12:03 11.12.2013
12:03 11.12.2013

Мітынгоўцы аднаўляюць барыкады


Мітынгоўцы аднаўляюць і будуюць новыя барыкады на вуліцы Храшчацік насупраць Дома прафсаюзаў. Як перадае УНІАН, яны выкарыстоўваюць лаўкі і ўсе падручныя матэрыялы. Да ўзьвядзеньнгя загароджы далучаецца ўсё больш людзей.
12:02 11.12.2013

Намесьніца дзяржсакратара ЗША на Майдане


На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве зьявілася намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд, якая стала валянтэрам і раздае грамадзянам ежу, паведамляе ўкраінская служба ВВС.
11:58 11.12.2013
Севярынец: Падзеі ва Ўкраіне — гэта наша мінулае
11:54 11.12.2013

Ля мэрыі Кіева «Беркут» ужывае сьлёзацечны газ


Байцы спэцпадразьдзяленьняў «Бэркут» пачалі масава ўжываць сьлёзацечны газ каля будынку кіеўскай мэрыі. Гэта было ўспрынята прысутнымі як новая спроба штурму. Як перадае УНІАН, пасьля некалькіх хвілін жорсткага супрацьстаяньня тры аўтобусы, запоўненай байцамі спэцпадраздзяленьняў, што стаялі на падыходзе да будынка, пачалі вылучацца па Храшчаціку ў бок, процілеглы Майдану Незалежнасьці. Пратэстоўцы крычаць «Банду гэць!». Раней мітынгоўцы заблякавалі «Беркут» у аўтобусах каля КГДА.

Цяпер кіяўляне масава прыбываюць да будынка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі з боку вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Сёньня каля 9 гадзін байцы «Беркута» прыбылі пад будынак КГДА і ажыцьцявілі спробу штурму. Мітынгоўцы пачалі паліваць «беркутаўцаў» вадой з брандспойтаў з другога паверха будынка мэрыі.

МУС Ўкраіны называе штурм Майдана «захадамі па добраўпарадкаваньні тэрыторыі», якія праводзіліся ноччу для зручнасьці грамадзян.
11:28 11.12.2013
Відэа ад нашага карэспандэнта

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG