11:05
11.12.2013
Пачалася апэрацыя па вызваленьні будынку кіеўскай мэрыі
Пад самы ўваход у будынак кіеўскай мэрыі, дзе знаходзіцца штаб супраціву, падагнаныя аўтобусы. Вакол сабраліся людзі, якія скандуюць слоганы Майдану. Найбліжэй да аўтобусаў знаходзяцца мужчыны, пераважна ў памаранчавых касках, якія зазвычай складаюць грамадзкую ахову.
Праз вокны відаць, што ў будынку знаходзяцца людзі, таксама ў памаранчавых касках.
Уначы перад будынкам зачысьцілі Хрэшчасьцік ад намётаў. Пасьля сыходу «Беркуту», пратэстоўцы выцягнулі з другога паверху шлянг і залілі пляцоўку перад мэрыяй вадой, каб лёд запаволіў рух спецпадразьдзелаў пры магчымым штурме.
Цяпер перад у мэрыі пару тысяч чалавек.
11:00
11.12.2013
Хроніка падзеў раніцы 11 сьнежня
- Дзьмітрыеў: Януковіч можа справакаваць «беларускі сцэнар»
- Віталь Рымашэўскі: Украіна становіцца Беларусьсю
- Сутычкі пратэстоўцаў і «Беркуту». Жывое відэа
- Фотагалерэя: разгон Эўрамадану
- Кіеў: некаторыя намёты на Майдане ацалелі
- Відэа: украінскі спэцназ разганяе намётавае мястэчка на Майдане незалежнасьці
- Дзяржсакратар ЗША абураны дзеяньнямі ўкраінскіх уладаў
- Эштан усё яшчэ ў Кіеве, засмучаная дзеяньнямі Януковіча
- На Майдане невядомыя запускаюць салюты
- Януковіч плюнуў у твар 46-мільённаму народу, — Яцанюк
- Спэцназ пад будынкам прафсаюзаў. Выціскаюць дэманстрантаў
- МУС Украіны: газ не ўжывалі, намётаў не падпальвалі
- Клічко і міліцэйскі генэрал спрабуюць разьвесьці дэманстрантаў і спэцназ
- Мітынгоўцы спынілі «Беркут» на падыходзе да Майдану
- Разгону намётавага мястэчка ня будзе, — кіеўская міліцыя
- Разьбіраюць яшчэ адну барыкаду. Пусьцілі газ
- Намёты каля мэрыі дэмантавалі. Чакаецца штурм
- «Беркут» зачышчае Эўрамайдан. Актывісты адзначаюць, што акцыя — мірная
- Праезд зь левага берага ў бок майдану Незалежнасьці перакрыты
- Сілавікі выціскаюць людзей, пачаліся сутычкі
- Сілавікі прарываюць барыкады і рыхтуюць штурм будынка Кіеўскай адміністрацыі