Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан узмацняецца. Жывы блог, відэа

Плошчу адстаялі і аднаўляюць. У Кіеве людзі масава ідуць на Майдан, аўтобусы з «Беркутам» ад'яжджаюць, пачалася адбудова зьнесеных уначы барыкад. Абурэньне начнымі падзеямі выказваюць замежныя палітыкі. А ў МУС засьведчылі — гэта быў не разгон.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








02:23 12.12.2013
Украінцы жартуюць з расейскай прапаганды
22:47 11.12.2013

Машыніста мэтро, які заклікаў пасажыраў на Майдан, зьнялі з рэйсу

Машыніст кіеўскага мэтро, які распавёў пасажырам «праўду» пра мінаваньне станцыяў і заклікаў падтрымаць Эўрамайдан ў цэнтры Кіева, зьняты з рэйсу. Пра гэта паведамляе выданне LB.ua, спасылаючыся на супрацоўніка мэтро.



«З панядзелка некаторыя машыністы Кіеўскага мэтрапалітэну абвяшчаюць людзям падчас рэйсу пра неабходнасьці ісьці на акцыі пратэсту і ня верыць афіцыйнае інфармацыі аб замінаваньні станцый мэтрапалітэну, паколькі „замінаваньні“ адбываюцца для таго, што б расчысьціць Майдан», — заявіў ён на правах ананімнасьці.

Чытаць далей...
18:37 11.12.2013
Калёна студэнтаў Кіева-Магілянскай акадэміі прыйшла на Майдан, арганізоўвае там начное і дзённае дзяжурства.

Студэнты пасталі на прыступках Музычнай акадэміі, якая знаходзіцца на Майдане. Рэктар Сяргей Квіт выступіў перад імі без асаблівага патасу, але сказаў, што быць на Майдане цяпер трэба. Дзяўчаты-актывісткі заклікалі запісвацца ў начную варту, бо пасьля таго як гэтай ноччу Майдан выстаяў аблогу «Беркута», на плошчы «вельмі патрэбныя людзі».

Студэнты зачыталі заклік да рэктара Музычнай акадэміі і папрасілі яго аддаць пад іх патрэбы першы паверх будынку. Ён неабходны ім, каб стварыць там «вольны ўнівэрсытэт». Студэнты хацелі б там ня толькі грэцца, але і чытаць кнігі, глядзець фільмы і камунікаваць паміж сабой. Дзяўчына-арганізатарка зазначыла, што дагэтуль рэктар Музакадэміі не ішоў зь імі на кантакт. Таму заклік перадалі яму публічна ў прысутнасьці журналістаў.

Адна з студэнтак Наста сказала, што яны прыйшлі сюды, каб адстойваць свае правы: «Мы лічым, што ўлада парушае нашыя правы, парушае законы. Таму мы тут».
18:37 11.12.2013
Рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі прыйшоў на Майдан з студэнтамі

Прафэсар, прэзыдэнт Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргей Квіт кажа, што прыйсьці на Майдан было супольным рашэньнем іх грамады, а выключэньне студэнтаў «за палітыку» ў іх акадэміі проста немагчымае.
Прэзыдэнт Кіева-Магілянскай акадэміі: «У нас за палітыку не выключаюць»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00
Наўпроставы лінк

18:17 11.12.2013

Майдан узмацніўся пасьля начной асады «Беркута»


Пратэстоўцы на Майдане ўзнавілі барыкаду на вуліцы Інстытуцкай, якую ўначы зьнёс «Беркут». Яна стала яшчэ больш моцнай.

Жыцьцядзейнасьць Майдану пасьля начной аблогі цалкам адноўленая. На плошчы ўсталёваўюць новыя намёты, працуе палявая кухня, адноўленая праца прэс-цэнтру, зь якога ўначы эвакуявалі журналістаў.

Недзе ў сярэдзіне дня ўсе спэцпадразьдзелы, якія запоўнілі плошчу а першай гадзіне ночы, былі выведзеныя.

А самае галоўнае — на майдан прыходзіць усё больш людзей.

17:58 11.12.2013
Намесьнік Дзяржсакратара ЗША сустрэлася зь Віктарам Януковічам

Намесьнік дзяржсакратара сустрэлася зь Януковічам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:40 0:00
17:30 11.12.2013
Пра замінаваньне паведаміў і Цэнтральны вакзал Кіева, перадае агенцтва Інтэрфакс-Украіна.
17:22 11.12.2013

Патрыярх Кіеўскі параўнаў спробу разгону Майдану з расьпяцьцем Хрыста

17:19 11.12.2013

З тэрміналаў аэрапорта «Барыспаль» эвакуююць людзей у сувязі з паведамленьнем аб замінаваньні


У міжнародным аэрапорце «Барыспаль» адбываецца эвакуацыя людзей і пэрсаналу ў сувязі з ананімным паведамленьнем аб замінаванні які паступіў у міліцыю.

«Мы пацьвярджаем, што на службу 102 паступіла паведамленьне аб замінаваньні тэрмінальных комплексаў аэрапорта. Зараз лінейны аддзел унутраных спраў эвакуіяваў пасажыраў з нерэжымных зон. У далейшым будуць праводзіцца ўсе неабходныя меры па праверцы гэтай інфармацыі» , — паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
16:59 11.12.2013

Суд вызваліў з-пад варты двух затрыманых на Банкавай


Апэляцыйны суд Кіева прысудзіў выпусьціць з-пад варты актывіста Эўрамайдану Мікалая Лазарэўскага, арыштаванага падчас мітынгу каля Адміністрацыі прэзыдэнта 1 сьнежня і прызначыў яму ў якасьці меры стрыманьня хатні арышт.

Іншага затрыманага на Банкавай 1 сьнежня — 39-гадовага Юрыя Болатава суд пастанавіў выпусьціць з-пад варты.
16:36 11.12.2013
Някляеў: Ніводзін беларускі бізнэсоўца ня ўклаў ні капейкі, каб краіна зрушылася да дэмакратыі
15:57 11.12.2013
Апазыцыя ў Кіеве рыхтуе маштабную маніфэстацыю
15:07 11.12.2013
Як гэта было раніцай: Байцы «Беркута» пад брандспойтам каля Кіеўскай мэрыі

14:59 11.12.2013
Нуланд — Януковічу: такія мэтады непрымальныя
14:51 11.12.2013
Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд сустрэлася з удзельнікамі акцыяў пратэсту на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

Вікторыя Нуланд на Майдане Незалежнасьці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:25 0:00
Наўпроставы лінк
14:48 11.12.2013

Кіраваградзкі «Беркут» адмовіўся ехаць у Кіеў

Учора байцы кіраваградзкага «Беркута» адмовіліся грузіцца ў аўтобусы і ехаць у Кіеў для ўдзелу ў разгоне Майдану.

«Мы прынялі сумеснае рашэньне адмовіцца ад прымяненьня сілы да мірных мітынгоўцаў. Нягледзячы на пагрозы і магчымыя санкцыі супраць нас, увесь асабісты склад — 220 байцоў — адмовіўся грузіцца ў аўтобусы», — распавёў адзін з камандзіраў «Беркута» сайту «Рідний Кіровоград».

Камандзіры падраздзяленьняў па неафіцыйна інфармацыі адхіленьні ад выкананьня абавязкаў.
14:28 11.12.2013

Януковіч згодны на дыялёг


Прэзыдэнт Віктар Януковіч гатовы да дыялёгу з апанэнтамі дзеля выхаду з палітычнага крызысу, які працягвае абвастрацца ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіла ў эфіры Радыё Свабода кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня па пытаньнях канстытуцыйна-прававой мадэрнізацыі адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Марына Ставнійчук.

Паводле яе слоў, у перамовах паміж уладай і апазыцыяй могуць удзельнічаць замежныя пасярэднікі – прычым ня толькі эўрапейскія партнэры, але і пасярэднікі з Расеі.

Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук раней прапанаваў правесьці круглы стол з удзелам усіх бакоў для ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне. Януковіч заявіў, што гатовы ўдзельнічаць у такіх перамовах. Учора на гэты круглы стол не прыйшлі апазыцыянэры і прэзыдэнт. Круглы стол перанесьлі на сёньня.
14:21 11.12.2013
МЗС Польшчы абураны гвалтам у краіне-старшыні АБСЭ
14:12 11.12.2013
Майдан прыводзяць у парадак пасьля начных сутыкненьняў зь сілавікамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00
13:40 11.12.2013

Эўразьвяз патрабуе спыніць гвалт у Кіеве


Лінас Лінкявічус, міністар замежных спраў Літвы, якая старшынюе ў Эўразьвязе, заявіў, што ўжыўшы сілу супраць мірных дэманстрантаў, улады Ўкраіны прадэманстравалі, што ігнаруюць заклікі ЭЗ і ЗША да дыялёгу.

У спэцыяльнай заяве Лінкявічуса гучыць заклік да афіцыйнага Кіева не ўжываць далейшых крокаў, якія могуць пагоршыць сытуацыю:

«Дзеяньні ўладаў Украіны падрываюць яе абавязкі і адказнасьць як краіны, якая старшынюе ў АБСЭ. Я паўтараю заклік да ўкраінскай ўлады спыніць гвалтоўныя дзеяньні і правакацыі неадкладна, расьсьледаваць ўсе выпадкі гвалту і пакараць вінаватых».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG