Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабінэт слонімскага доктара і актывіста Івана Шэгі высяляюць


Іван Шэга за працай
Іван Шэга за працай

Сябру сойма Партыі БНФ, лекару-траўматолягу са Слоніма Івана Шэгу паведамілі, што ён да 31 сьнежня павінен вызваліць памяшканьне, якое арандаваў для сваёй грамадзкай прыёмнай «Шэгамэдкансультант».

Пра гэта Іван Шэга паведаміў Радыё Свабода: «Я арандую памяшканьне на Косаўскім рынку ў Слоніме. Дамову заключыў на тры гады тры месяцы таму. А сёньня прыйшоў прадстаўнік ад адміністрацыі, прынёс мне паперу, што яны са мной заканчваюць адносіны ў сувязі з тым, што пажарнікі вынесьлі ім нейкае папярэджаньне.

Яны сказалі, што ўвесь другі паверх гэтага будынку, усе структуры нібыта будуць высяляцца. Аднак я тэлефанаваў у „Газэту Слонімскую“, яны сказалі, што ім такое не выносілася. Фармальна гэта, відаць, будзе тычыцца толькі мяне аднаго.

За некалькі дзён да гэтага мяне выклікаў прадпрымальнік, які валодае гэтым рынкам, і казаў, што ў яго ўзьніклі пэўныя праблемы з-за таго, што я арандую ў яго памяшканьне. Маўляў, пажарнікі пачалі наяжджаць. І вось тыя ж пажарнікі вынесьлі яму папярэджаньне, а ён мне.

Справа, мабыць, не ў пажарніках, бо даўно стаіць гэта памяшканьне, усе там працуюць і ніякіх праблем не ўзьнікала датуль, пакуль я там не зьявіўся. То бок гэта зьвязана з тым, што я там працую цяпер, і хворыя да мяне ідуць і так далей».
Іван Шэга кансультуе пацыентаў у сваёй грамадзкай прыёмнай
Іван Шэга кансультуе пацыентаў у сваёй грамадзкай прыёмнай

Слонімскі лекар Іван Шэга, якому не працягнулі кантракт у паліклініцы нібыта з прычыны пэнсійнага веку, адчыніў у Слоніме грамадзкую прыёмную, дзе бясплатна прымае наведнікаў.

Паводле Шэгі — гэта некамэрцыйная ўстанова, яе мэта — інфармаваць грамадзян па пытаньнях вядзеньня здаровага ладу жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG