Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндзкі рэжысэр палюбіў экстрым пасьля «Ідзі і глядзі» Адамовіча-Клімава


Ісьляндзкі краявід
Ісьляндзкі краявід

Ісьляндзкі рэжысэр гішпанскага паходжаньня Балтазар Кармакур рыхтуецца здымаць фільм пра няўдалую выправу ў 1996 годзе на найвышэйшую вяршыню сьвету, Эвэрэст. Здымкі будуць праходзіць на адным з ісьляндзкіх ледавікоў.

Кармакур, які робіць фільмы як у Ісьляндыі, так і ў Галівудзе, сусьветнаму гледачу вядомы, сярод іншага, фільмам «Глыбіня» з 2012 году, які быў ісьляндзкім кандыдатам да Оскара 2013 і патрапіў у шорт-ліст гэтай прэміі. «Глыбіня» распавядае праўдзівую гісторыю з 1984 году пра ісьляндзкага рыбака, які пасьля крушэньня рыбалоўнага судна ў адкрытым моры здолеў даплысьці да берагу і ўратаваць сваё жыцьцё, правёўшы каля 6 гадзін у вадзе з тэмпэратурай 3 градусы.

У інтэрвію польскай «Gazecie Wyborczej» Балтазар Кармакур сказаў, што схільнасьць здымаць экстрэмальнае кіно зьявілася ў яго ва ўзросьце 21 год, калі ён паглядзеў незвычайна жорсткі і ўражальны фільм Элема Клімава (супольна з Алесем Адамовічам) «Ідзі і глядзі» пра нацысцкую акупацыю Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG