Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч едзе ў Кітай, нягледзячы на нестабільнасьць ва Ўкраіне


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч наведае Кітай для сустрэч зь мясцовымі ўладамі 3–6 сьнежня. Пра гэта ён сам заявіў у інтэрвію чатыром украінскім тэлеканалам.

«Хоць у нас сытуацыя ўнутраная, як кажуць, ня вельмі добрая для візытаў, але калі я, умоўна кажучы, адмоўлюся ад гэтага візыту, страціць эканоміка дзяржавы», — сказаў Віктар Януковіч.

Ён назваў свой візыт «важным», таму што Кітай, паводле яго слоў, за год прымае толькі два дзяржаўныя візыты і адзін зь іх украінскі.

У рамках візыту заплянаванае падпісаньне вялікай колькасьці ўгодаў, зьвязаных з інвэстыцыямі для Ўкраіны, адзначыў Януковіч.

Тым часам 3 сьнежня ўдзельнікі Эўрамайдана плянуюць блякаваць Кабмін і Вярхоўную Раду Ўкраіны, якая будзе разглядаць пытаньне аб адстаўцы ўраду. 4 вобласьці на захадзе дзяржавы абвясьцілі страйк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG