Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Ўкраіны паедзе абмяркоўваць асацыяцыю з Эўразьвязам


Віктар Януковіч і Жазэ-Мануэль Барозу, архіўнае фота
Віктар Януковіч і Жазэ-Мануэль Барозу, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і Жазэ-Мануэль Барозу дамовіліся зладзіць візыт украінскай дэлегацыі для абмеркаваньня дэталяў магчымага пагадненьня пра асацыяыю з ЭЗ, гаворыцца ў паведамленьні Эўракамісіі па выніках тэлефоннай размовы паміж двума палітыкамі.

«Прэзыдэнт Украіны папрасіў Эўракамісію прыняць дэлегацыю з Украіны, каб абмеркаваць некаторыя аспэкты пагадненьня пра асацыяцыю і зону свабоднага гандлю. Барозу пацьвердзіў гатоўнасьць Эўракамісіі прыняць такую дэлегацыю на належным узроўні», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пры гэтым Барозу падкрэсьліў , што «Эўракамісія гатовая абмеркаваць дэталі , зьвязаныя з ужо ініцыяванай дамовай, але не гатовая зноў пачаць якія-небудзь перамовы». Януковіч, як вынікае з паведамленьня, пагадзіўся з гэтымі ўмовамі. Тэрміны візыту і ўзровень дэлегацыі будуць абмяркоўвацца па дыпляматычных каналах, перадае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG