3 сьнежня ў Варшаве пройдзе прэзэнтацыя незвычайнай беларускай сацыяльнай сеткі, якая ўяўляе сабою віртуальны беларускі парлямэнт.
Праект называецца «InterPolit — Adradžennie». Гэта пляцоўка для камунікацыі палітыкаў, журналістаў, грамадзкіх дзеячоў і выбарнікаў. Заўтра яна прэзэнтуе электронны Сойм.
Як заявіў Свабодзе распрацоўнік праграмы, Ігар Коктыш, праект дазволіць выкарыстоўваць дэмакратычныя мэханізмы ва ўмовах беларускіх рэаліяў, у ягоных межах абраныя бальшынёй удзельнікаў праекту дэпутаты змогуць больш плённа і арганізавана працаваць над праграмай разьвіцьця Беларусі.
«Інтэрактыўны Сойм — гэта новы крок. Інтэрнэт-прастора — гэта адзіная тэрыторыя свабоды ў беларускай рэчаіснасьці. Інтэрактыўны Сойм дазволіць зрабіць тое, чаго не дазваляюць зрабіць на ўзроўні асабістых кантактаў у сацыяльных сетках»,— кажа заснавальнік «InterPolit — Adradžennie» Ігар Коктыш.
«InterPolit» распачаўся яшчэ ў 2010 годзе як СМІ, кажа Ігар:
«Але тады мы зразумелі, што СМІ ніколі ня стане сродкам кансалідацыі грамадзкай думкі. Таму зараз мы прэзэнтуем цалкам новы праект «InterPolit — Adradžennie», які пабудаваны па прынцыпе сацыяльнай сеткі, але мае ўзровень абранага Сойму. Справа ў тым, што калі мы карыстаемся звычайнымі сацыяльнымі сеткамі, ёсьць вялікая пагроза канцэнтрацыі ўвагі на непалітычных тэмах. Мы ж зрабілі сацыяльную сетку, дзе будуць толькі грамадзка-палітычныя праблемы»,— тлумачыць Ігар Коктыш.
Канстытуцыю Сойму «InterPolit — Adradžennie» напісаў Зянон Пазьняк. Паводле дакумэнту, падрыхтаванага старшынём КХП-БНФ, Сойм будуць абіраць тыя ўдзельнікі супольнасьці, якія станоўча прагаласавалі за Канстытуцыю і згодныя яе выконваць, а абраныя асобы, якія сфармуюць Сойм, будуць «вызначаць ідэі, тэмы, ініцыятывы і праекты, накіраваныя на ажыцьцяўленьне галоўных задач — хуткага доступу да беларускай інфармацыі і спрыяньня фармаваньню нацыянальных эліт».
Рэйтынгавая сыстэма, якая існавала ў прасторы «InterPolit», цяпер абнулілася:
«Мы пачынаем з чыстага ліста. Рэйтынгі зараз будуць адлічвацца наноў. Да таго ж ня будзе мадэрацыі і цэнзуры — самі карыстальнікі будуць вызначаць, што абмяркоўваць і ў якой форме. Асноўнай мэтай Сойму — будзе распрацоўка праграмы для Беларусі на будучыню»,— кажа Ігар Коктыш.
Цяпер у прасторы «InterPolit — Adradžennie» зарэгістравана больш за 2000 чалавек. Паводле словаў ініцыятараў праекту, апроч беларусаў сярод удзяльнікаў шмат людзей з Расеі і Ўкраіны, а таксама ёсьць прадстаўнікі іншых краінаў сьвету.