Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла легендарная расейская дысыдэнтка Натальля Гарбанеўская


Натальля Гарбанеўская — расейская паэтка, перакладніца, праваабаронца, удзельніца дысыдэнцкага руху ў СССР.
Натальля Гарбанеўская — расейская паэтка, перакладніца, праваабаронца, удзельніца дысыдэнцкага руху ў СССР.
У Парыжы памерла Натальля Гарбанеўская — расейская паэтка, перакладніца, праваабаронца, удзельніца дысыдэнцкага руху ў СССР.

Ёй было 77 гадоў.

Гарбанеўская была ініцыятарам, аўтарам, рэдактарам і машыністкай першага выпуску самвыдавецкага бюлетэню «Хроніка бягучых падзей».

Удзельніца дэманстрацыі 25 жніўня 1968 г. супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну — яна была арыштаваная ў сьнежні 1969 году. У красавіку 1970 з дыягназам «слабапраяўная шызафрэнія» Гарбанеўскую скіравалі на прымусовае лекаваньне ў псыхіятрычны ўпіталь турэмнага тыпу, дзе яна зьмяшчалася да лютага 1972 г.

Натальля Гарбанеўская адказвае на пытаньне Свабоды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:37 0:00


У 1975 Гарбанеўская эмігравала. Жыла ў Парыжы. Працавала ў рэдакцыі часопісу «Кантынэнт», была пазаштатным супрацоўнікам расейскай службы Радыё Свабода. З пачатку 1980-х гадоў і да 2003 г. працавала ў газэце «Русская мысль». З 1999 г. ўваходзіла ў рэдакцыі і рэдкалегіі расейскамоўнага варшаўскага часопісу «Новая Польшча», друкавалася ў ім як аўтар і як перакладніца.

Натальля Гарбанеўская — аўтарка паўтара дзясяткаў кнігаў вершаў; перакладніца з польскай, чэскай, славацкай і францускай моваў. Ляўрэатка міжнароднага літаратурнага конкурсу «Руская прэмія» за 2010 год у намінацыі «Паэзія».



Чытаць больш пра Натальлю Гарбанеўскую ТУТ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG