ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. У Нацыянальным мастацкім музэі адкрываецца выстава «Скрыжаваньні і пераемнасьць у Маене» з калекцыі Музею наіўнага і сынгулярнага мастацтва (г. Лаваль, Францыя), прыватных калекцый Мішэля Леру і Марка Валена (Францыя). Прэс-канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця выставы адбудзецца а 16.30 у новым корпусе музэю.
Менск. Амбасада Ізраілю запрашае на адкрыцьцё Фэстывалю ізраільскага кіно, якое адбудзецца ў кінатэатры «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасьці, 13). Пачатак а 18.00.
Горадня. Гарадзенскі абласны цэнтар турызму і краязнаўства прадае драўляны будынак турбазы ў Азёрах (1936 году), будынак спартовай залі і гаспадарчыя пабудовы. Іх неабходна вярнуць у гаспадарчае абарачэньне цягам 2 гадоў. Першапачатковы кошт – 94 336 925 рублёў.
У Росі на продаж выстаўляецца цэлы комплекс будынкаў (1950-80-х гадоў) былога вайсковага гарадка №11. У сьпісе – казарма, пункт кіраваньня, КПП, сьвінарнік, гараж, бомбасховішча ды шмат іншага. Першапачатковы кошт – 1 629 286 864 рублёў.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства
Візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Ерэван
Візыт прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў Кіеў
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1409 – адкрыўся Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт.
1591 – у Менску створана брацтва мэталаапрацоўчых рамёстваў – першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, злотніцкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.
1804 – Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.
1942 – Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.
1946 – пагадненьне аб аб’яднаньні акупацыйных зонаў Нямеччыны.
1961 – выступаючы на радыё, Фідэль Кастра заявіў, што Куба будзе будаваць камунізм.
1971 – узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя арабскія эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем эміратаў.
1992 – адпраўлена першае SMS-паведамленьне.
У гэты дзень нарадзіліся:
1776 – беларускі філёзаф Анёл Доўгірд.
1886 – беларускі кампазытар Мікола Равенскі.
1923 – савецкі і расейскі палітычны дзеяч Аляксандар Якаўлеў.
1923 – амэрыканская опэрная сьпявачка Марыя Калас.
1946 – італьянскі мадэльер Джані Вэрсачэ.
1958 – алімпійскі чэмпіён, вясьляр Уладзімер Парфяновіч.
1962 – футбаліст Аляксандар Зыгмантовіч.
У гэты дзень памерлі:
1814 – францускі пісьменьнік Маркіз дэ Сад.
1980 – францускі пісьменьнік Рамэн Гары.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
“…Я маю намер паказаць, што нашы веды пра рэчы, якія існуюць па-за нашым розумам, паходзяць з пэўных прыроджаных правілаў розуму, і што ўсе аргумэнты, якія, здавалася б, апраўдваюць нашы сумневы адносна ведаў ці нават адмаўляюць іх магчымасьць, цалкам бессэнсоўныя….”
Анёл Доўгірд, Пра лёгіку, мэтафізыку і маральную філязофію...