Як заявіла па выніках саміту прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, такая прысутнасьць лідэраў краін Эўразьвязу сьведчыць пра іх вялікую цікавасьць да лёсу сваіх суседзяў.
Эўразьвяз выконвае свае абяцаньні, ўзятыя 4 гады таму, пры стварэньні ініцыятывы Ўсходняе партнэрства, ад падтрымцы руху ўсходніх суседзяў да дэмакратыі і правоў чалавека, заявіла прэзыдэнт Літвы.
Сьведчаньнем гэтаму сёньняшняе парафіраваньне дамоваў аб асацыяцыі з Эўразьвязам Грузіі і Малдовы.
І прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, і прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Рампэй і кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу выказалі шкадаваньне з-за таго, што Ўкраіна ў апошні момант спыніла падпісаньне Дамовы аб асацыяцыі і зоне вольнага гандлю з Эўразьвязам.
Пры гэтым прадстаўнікі Эўразьвязу ў адзін голас заяўлялі, што гатовыя працягваць размовы з Украінай на гэтую тэму, што пагадненьне аб асацыяцыі застаецца на стале перамоваў.
Жазэ Мануэль Барозу пры гэтым катэгарычна выказаўся супраць удзелу ў гэтых перамовах Расеі як нейкага трэцяга боку, за што выступае Віктар Януковіч. А Даля Грыбаўскайце заявіла, што эканамічны ціск Расеі на Ўкраіну ня можа служыць апраўданьнем адмовы Кіева аб асацыяцыі і зоны вольнага гандлю з Эўразьвязам, спаслаўшыся на досьвед Літвы, якая таксама цярпела ад ціску Масквы, але супраціўлялася яму і ўрэшце перамагла.
Герман Ван Рампэй выказаў захапленьне рэакцыяй народу Ўкраіны на рашэньне ўраду Януковіча, які выйшаў на майданы ў падтрымку эўраінтэграцыі.
«Украінскі народ прадэманстраваў поўнае разуменьне стратэгічнага характару патрэбных дзяржаве рэформ, якія дазволяць яму стаць сябрам вольнай супольнасьці нацый. Мы будзем працягваць перамовы з украінскім кіраўніцтвам».
Герман Ван Рампэй заявіў, што нявырашанасьць праблемы Прыднястроўя не перашкодзіць ўжо наступным годзе падпісаць парафіраваную сёньня дамову аб асацыяцыі з Малдовай.
Паводле Жазэ Мануэля Барозу, пазытыўны досьвед асацыяцыі з Эўразьвязам паказалі Літва і іншыя новыя краіны ЭЗ, якія 10 гадоў таму падпісалі дамовы аб асацыяцыі, а пазьней сталі новымі сябрамі блёку, далучыліся да адзінай Эўропы.
Валавы ўнутраны прадукт 10 новых краін ЭЗ за гэты час павялічыўся на 57 працэнтаў, а інвэстыцыі вырасьлі на 61 працэнт, паведаміў Жазэ Мануэль Барозу.