Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт «Усходняга партнэрства». Дзень другі

29 лістапада ў Вільні завяршыўся трэці саміт «Усходняга партнэрства» Эўразьвязу.

Саміт «Усходняга партнэрства». Вынікі

Галоўны вынік Віленскага саміту для беларусаў — афіцыйны Менск нарэшце пагадзіўся на прапанаваныя Эўразьвязам перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму.
Макей: Ад Эўрапейскага Зьвязу ніхто не застрахаваны

Уладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі для журналістаў падчас Віленскага саміту заявіў, што аніякіх палітычных вязьняў у Беларусі няма.

Вынікі саміту — ў відэарэпартажы Валера Каліноўскага


29 лістапада ў Вільні завяршаецца трэці саміт «Усходняга партнэрства» Эўразьвязу. Пра вынікі саміту ў жывой відэатрансьляцыі зь Вільні расказваюць наш карэспандэнт Валер Каліноўскі, брусэльскі карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Віталь Ераміца і незалежная журналістка зь Менску Алена Данейка.
Вынікі саміту — у відэа зь Вільні.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:17:25 0:00
Менск пагадзіўся пачаць перамовы аб аблягчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам

Як паведамілі па выніках Віленскага саміту Эўразьвязу Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй і кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, Беларусь пагадзілася на раней прапанаваныя Эўразьвязам перамовы аб аблягчэньні візавага рэжыму.
Наш карэспандэнт Валер Каліноўскі расказаў пра хаду саміту і пагутарыў з Расьціславам Хоціным, брусэльскім карэспандэнтам украінскага агенцтва навінаў «Уніан», і зь беларускім міжнародным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім.

Рэпартаж Валера Каліноўскага зь Віленскага саміту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:01 0:00
Падпісаньне дакумэнта паміж Малдовай і ЭЗ
Падпісаньне дакумэнта паміж Малдовай і ЭЗ
Малдова сёньня парафавала дамову аб асацыяцыі з ЭЗ

Улад Філат
Улад Філат

«Малдоўскі народ хоча эўрапейскай інтэграцыі і хоча ў Эўразьвяз. Мы разьлічваем, што інтэграцыйны працэс паслужыць дадатковым аргумэнтам для ўзьяднаньня з Румыніяй», — заявіў былы прэм’ер-міністар Малдовы Ўлад Філат пасьля парафававаньня дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ.

Улад Філат перакананы, што гэта будзе карысна ўсім грамадзянам краіны:

«У нас будуць новыя палітычныя дачыненьні з ЭЗ, у нас зьявіцца доступ да рэсурсаў, інфраструктурных праектаў Эўразьвязу. Гэта абазначае магчымасьць трапіць на вялізны 500-мільённы рынак ЭЭ і бязьвізавы рэжым. Гэта вельмі важна, бязьвізавы рэжым будзе ўжо ў наступным годзе».

Улад Філат выказаў спадзеў, што ў ягонай краіне будуць новыя праекты і працоўныя месцы, а тыя малдаване, якія цяпер працуюць у Расеі, вернуцца на радзіму.

«І гэта будзе прыкладам для людзей у Прыднястроўі, што можна добра жыць у аб’яднанай краіне».
Віктар Януковіч
Віктар Януковіч
Пачалося плернанае пасяджэньне ўдзельнікаў саміту за круглым сталом. Яно адбываецца без прысутнасьці прэсы.
Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Рампэй перад падпісаньнем дакумэнтаў вітаў гатоўнасьць грамадзтваў Малдовы і Грузіі да асацыяцыі з Эўразьвязам:

«Я ведаю, што гэта прынясе шмат выгодаў усім бакам. Наступны крок у гэтым амбітным працэсе — падпісаньне дамоваў аб асацыяцыі, мы гэта зробім так хутка, як гэта магчыма ў наступным годзе».

Герман Ван Рампэй выказаў таксама перакананьне, што гэтыя дамовы далучаць Грузію і Малдову да «вялікай прасторы бясьпекі, стабільнасьці і дабрабыту на Эўрапейскім кантынэнце», гарантуюць «сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць» гэтых краін.
Цырымонія падпісаньня дакумэнтаў скончылася. Прэзыдэнты фатаграфуюцца на супольнае фота і накіроўваюцца на «крулы стол».
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце з нагоды цырымоніі заявіла, што гэта «важны дзень, які пачынае новую будучыню для нашых усходніх партнэраў». «Але подпісы пад дакумэнтамі сьведчаць толькі аб тым, якая вялікая праца чакае ў справе іх рэалізацыі»,— сказала Грыбаўскайце.

Сёньня парафуюцца дамовы аб асацыяцыі ЭЗ з Малдовай і Грузіяй, дамова наконт аблягчэньня візавага рэжыму Эўразьвязу з Азэрбайджанам. Беларусь на гэтым саміце нічога падпісваць ня будзе.
Прэзыдэнты сабраліся ў вялікай залі «Літэкспа». Уладзімер Макей сядзіць побач зь Віктарам Януковічам і нешта ажыўлена яму тлумачыць.

Пачынаецца цырымонія падпісаньня дакумэнтаў.
Віктар Януковіч праігнараваў просьбу журналістаў адказаць на іх пытаньні і прайшоў паўз іх шэраг бяз слоў.
Некаторыя прэзыдэнты, прыходзячы ў палац «Літэкспа», адказваюць на пытаньні журналістаў. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд паведаміў, што ён правёў перамовы з новым прэзыдэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, вітаў яго зь перамогай на выбарах і выказаў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Адносна адмовы Ўкраіны ад асацыяцыі з ЭЗ, Алянд заявіў, што «гэта ня справа эўрапейцаў — прымаць рашэньне за ўкраінцаў».

Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску вітаў рашэньне Малдовы і Грузіі зрабіць важны крок у інтэграцыі з ЭЗ — парафіяваць дамовы асацыяцыі, а таксама выказаў шкадаваньне, што ад падпісаньня такой дамовы адмовілася Ўкраіна:

«Бяз гэтага вялікага посьпеху ня будзе», — заявіў ён.
9.30 У Вільні адбываецца цырымонія сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый. З Даляй Грыбаўскайце, Жазэ Мануэлем Барозу і Германам ван Рампэем павітаўся міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Уладзімер Макей і Даля Грыбаўскайце
Уладзімер Макей і Даля Грыбаўскайце


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
XS
SM
MD
LG