ПАДЗЕІ ДНЯ
У рок-бары «Крылы» ў Менску (вул. Даўгабродская, 24, ст. м. Трактарны завод, памяшканьне ДК МТЗ), адбудзецца творчая сустрэча з Касяй Камоцкай. Пачатак а 19.00.
У Вільні другі дзень саміту Эўразьвязу, прысьвечаны ініцыятыве «Ўсходняе партнэрства».
29 лістапада ― Міжнародны дзень салідарнасьці з палестынскім народам.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў Польшчы.
1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.
1920 ― пачала працу Гарадзенская Беларуская Гімназія.
1945 ― абвешчанае стварэньне Фэдэратыўнай Народнай рэспублікі Югаславіі.
1961 ― быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл прачыстай Маці Боскай.
У гэты дзень нарадзіліся:
1803 ― Крыстыян Доплер, аўстрыйскі фізык і матэматык. У 1842 Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасьць частаты ваганьняў, успрыманых назіральнікам, ад хуткасьці і напрамку руху крыніцы хваль і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэтая зьява была названа яго імем (эфэкт Доплера).
1933 ― Джон Мэял, ангельскі гітарыст, адзін з патрыярхаў брытанскага блюз-року.
У гэты дзень памерлі:
1937 ― Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.
1938 ― Палута Бадунова, беларускі палітык.
1938 ― Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык.
2001 — Джордж Гарысан, музыка рок-гурту Бітлз.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«твае валасы зблытаныя з мокрай травой
як чужы успамін жужалка паўзе па сьцяне
неспакойныя песьні вецер пяе ў трысьнягу
маладая вада шапоча аб бясконцай вайне
дык хутчэй жа вандроўнік зьбірайся ў дарогу хутчэй
на пагорках Эўропы зваяваныя сьпяць каралі
праз халодныя ночы мы пройдзем пад канвоем вачэй
і аднойчы на золку вярнемся да гэтай зямлі
сярод глогу і руты на захадзе сьпіць акіян
толькі верасу вочы сумуюць аб забытай віне
там дзе кроплі шыпшыны мы знойдзем свой пакінуты дом
там маладая вада шапоча аб бясконцай вайне
дык хутчэй жа вандроўнік зьбірайся ў дарогу хутчэй
на пагорках Эўропы зваяваныя сьпяць каралі
праз халодныя ночы мы пройдзем пад канвоем вачэй
і аднойчы на золку вярнемся да гэтай зямлі»
«Шостае падарожжа». Песьня Касі Камоцкай на словы Ігара Бабкова.