Карэспандэнт: «Валер, у Вас зараз ёсьць магчымасьць прэзэнтаваць незалежную беларускую думку. У Беларусі цяпер такіх магчымасьцяў усё меней?»
Булгакаў: «Безумоўна, у Беларусі публічная прастора кантралюецца, і каб, напрыклад, арганізаваць у публічным месцы прэзэнтацыю, трэба зьвяртацца ў органы мясцовай улады, да мясцовага ідэоляга, каб гэты орган улады дазволіў сустрэчу. Я хачу адкрыта сказаць, што пачынаючы зь 2004 году нам такія сустрэчы ўжо не дазваляюцца. З аднаго боку, мы існуем у статусе фармальна зарэгістраванага выданьня, але з публічнай прэзэнтацыяй гэтага выданьня ёсьць сур’ёзны клопат. Жыцьцё прымушае нас „тыкацца“ па сумежных дзяржавах, пагатоў што Вільня — гэта горад, які не чужы беларускай культуры і беларускай ідэнтычнасьці».
Карэспандэнт: «Мы бачым тут ня толькі Вас, але й цэлы кірмаш беларускіх праектаў, беларускіх ідэй. Сюды прыехалі і апазыцыя, і праваабарончыя форумы, і гэтак далей. Мы бачым, што Літва праяўляе вялікую цікавасьць да Беларусі — менавіта ўлады Літвы».
Булгакаў: «Ня столькі Літва, хоць безумоўна і Літва мае інтарэс: сумесная беларуска-літоўская мяжа складае 700 кілямэтраў. Таксама трэба ўлічыць, што Вільня цяпер пераўтварылася ў сядзібу шмат якіх замежных арганізацый, якія ставяць сваёй мэтай прамоцыю дэмакратыі ў Беларусі. Гэта ўжо нават не адзінкі, а дзясяткі розных арганізацый.
Сёньня мы бачым імпрэзу, якая, з аднаго боку, адбываецца пры спрыяньні літоўскай дзяржавы, а з другога боку, фонды, накіраваныя на яе правядзеньне, — яны не былі ўзятыя зь літоўскага бюджэту. Наколькі я зразумеў, гэта папросту грошы міжнародных структураў, якія ставяць сабе за мэту прамоцыю дэмакратыі ў Беларусі».
Карэспандэнт: «Гэта пойдзе на карысьць, дэмакратыі сапраўды стане больш у Беларусі, — як Вы думаеце?»
Булгакаў: «Бачыце, ніхто ня ведае, як прыўнесьці свабоду і дэмакратыю ў беларускую рэчаіснасьць. Гэта сустрэча — магчыма, адзін зь нейкіх мікраскапічных крокаў, якія, можа быць, наблізяць нас да такога стану. Асноўная вартасьць падобнай сустрэчы — што людзі могуць пабачыцца, абмеркаваць свае праблемы, завязаць кантакты і прапанаваць для рэалізацыі праекты, якія з тых ці іншых прычынаў не былі рэалізаваныя».
Карэспандэнт: «То бок, Вы мяркуеце, што такая праца можа замяніць адсутнасьць паўнавартасных міждзяржаўных кантактаў, бо ўладныя прадстаўнікі фактычна абмежаваныя нейкім выступам падчас саміту і ня больш?»
Булгакаў: «Эўрапейская супольнасьць, увогуле — заходняя супольнасьць —ніколі не рабіла стаўку на кантакты толькі зь дзяржавай. Уласна кажучы, гэта моцны бок прамоцыі дэмакратыі ў Беларусі — бо падтрымліваюцца любыя ініцыятывы. Падтрымліваецца любая энэргетыка, любая актыўнасьць, якая можа прывесьці да капітальных, фундамэнтальных зьменаў у нашай краіне.
Пазыцыя беларускай дзяржавы — ігнараваньне або ўстрыманьне ад актыўных кантактаў — мае свае плюсы і мінусы. З аднаго боку, яна забясьпечвае нібыта маналітнасьць дзяржаўнай машын, кансалідаванасьць дзяржаўнай пазыцыі. З другога боку, беларуская дзяржава фактычна ня можа кантраляваць усіх працэсаў, якія ў тым ліку будуць ініцыяваныя дзякуючы сустрэчы „тут і цяпер“ ».