У інтэрвію Свабодзе Сяржук паведаміў, што ўчора ён адзіны трымаў на Эўрамайдане бел-чырвона-белы сьцяг, але пазьней да яго далучыліся некалькі ўкраінцаў, якія цікавяцца беларускай мовай.
«Атрымліваецца, што тут зь бел-чырвона-белымі сьцягамі выйшлі ўкраінцы. Я некаторых зь іх ведаю. Ёсьць тут украінцы, якія вывучаюць беларускую мову і наведваюць беларускі размоўны клюб», — распавядае Сяржук.
Сяржук кажа, што мае дзе начаваць у Кіеве:
«Тут жа ў намётавым мястэчку ніхто не начуе. Людзі, якія застаюцца на ноч, ня сьпяць у намётах. Большасьць разыходзіцца і вяртаецца раніцай. Я гэтую ноч правёў не на Эўрамайдане. Магчыма, далей застануся начаваць».
У 2004 годзе на Майдане было вельмі шмат беларусаў, гэтым разам — вобмаль. Пра гэта кажа і Сяржук, прызнаючыся, што зацікаўлены ў падзеях ва Ўкраіне, бо мае там карані:
«Беларусаў зь Беларусі не сустрэў. Але многія ўкраінцы падыходзяць, шмат хто ведае, што гэта за сьцяг у мяне ў руках. Выказваюць павагу і ўдзячнасьць, што прыехаў. А іншых людзей зь Беларусі ня бачыў. Прынамсі, ніхто не казаў, што ён зь Беларусі. Так выходзіць, што падчас Аранжавай рэвалюцыі тут было вельмі шмат беларусаў, а гэтым разам — амаль што я адзін. Па-першае, я паехаў, каб выказаць салідарнасьць з украінцамі і падтрымаць іх. А па-другое, я сам напалову ўкраінец. Таму для мяне вельмі важна падтрымаць эўрапейскі шлях Украіны».