Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна памінае ахвяраў Галадамору


Ва Ўкраіне сёньня памінаюць ахвяр Галадамору 1932-1933 гадоў, у выніку якога, па розных ацэнках, памерлі ад 4 да 10 мільёнаў чалавек.

23 лістапада на ўсёй тэрыторыі краіны прыспушчаны дзяржаўныя сьцягі, у абласных цэнтрах праходзяць жалобныя імпрэзы.

Масавы голад ва Ўкраіне на пачатку 1930-х гадоў, на думку многіх украінскіх гісторыкаў, стаў вынікам сьвядомых дзеяньняў сталінскага рэжыму і быў накіраваны, у першую чаргу, супраць сялянаў. Савецкая прэса пра голад не паведамляла.

У 2006 годзе Вярхоўная рада прызнала Галадамор генацыдам украінскага народу. Пасьля гэта афіцыйна прызналі яшчэ 24 дзяржавы, але сярод іх няма Расеі і Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG