У артыкуле Саньнікаў піша, што цяпер ЗША дыстанцуюцца ня толькі ад прасоўваньня дэмакратыі ў цэлым, але і ад працэсу прасоўваньня дэмакратыі ў Эўропе. І Эўропа цяпер, паводле палітыка, паўтарае гэтую памылку. Яна пачала сасьлізгваць назад у рэальную палітыку ХХ стагодзьдзя, у часы існаваньня дзьвюх процілеглых сыстэм, дзьвюх розных ідэалёгій. Гэта палітыка, заснаваная на памылцы. Гэта шлях, які шкодны для ЭЗ.
На думку Андрэя Саньнікава, эўрапейская дэмакратыя ўсё больш становіцца прадуктам для чыста ўнутранага спажываньня. Гэта ў поўную сілу відаць на прыкладзе ЭЗ, дзе палітыкі, журналісты, чыноўнікі і звычайныя грамадзяне маюць ад гэтага свае прэфэрэнцыі, але ўсё гэта са скрыпам спыняецца на межах Эўразьвязу. Дэмакратычныя прынцыпы пераважаюць унутры ЭЗ: незалежныя суды абараняць правы чалавека ад замахаў з боку іншых асоб, а таксама органаў улады. За межамі ЭЗ можна лёгка забыць аб прынцыпах і мець справу з дыктатарамі.
Палітыка, якую Вацлаў Гавэл апісаў як «злавесны досьвед прымірэньня з дыктатарам», цяпер называецца «палітыкай уцягваньня». Гэта менавіта тое, што ЭЗ цяпер прапаноўвае Лукашэнку, чалавеку, рэжым якога нясе адказнасьць за зьнікненьні і забойствы лідэраў апазыцыі, журналістаў, масавыя парушэньні правоў чалавека, а таксама за зьнішчэньне нацыянальнай культуры, гісторыі і мовы.
На думку Саньнікава, выкраданьне Эўропы пачалося з Лукашэнкі. Асновы апошняй дыктатуры Эўропы ў Беларусі былі закладзеныя менавіта ў 1990-я гады, калі Эўропа перажывала найлепшы пэрыяд вялікіх чаканьняў, пашырэньня агульных каштоўнасьцяў. Тым часам Лукашэнка правёў пасьпяховы дзяржаўны пераварот (замаскіраваны пад рэфэрэндум) і ўзяў поўную ўладу ў свае рукі ў 1996 годзе.
Эўразьвяз адказаў прыпыненьнем дачыненьняў з рэжымам, спадзеючыся, што наступныя выбары будуць справядлівымі. Папулярныя лідэры апазыцыі, якія карысталіся шырокай падтрымкай, былі забітыя ў 1999 годзе: Генадзь Карпенка, Юры Захаранка, Віктар Ганчар.
Кожны зь іх мог бы выйграць выбары супраць дыктатара. ЭЗ не рэагаваў на гэта. Рада Эўропы правяла расьсьледаваньне праз гады пасьля забойстваў. У той жа час, дыктатар пасьлядоўна і мэтадычна будаваў жорсткую таталітарную сыстэму.
Усе рэжымы краін былога СССР, у прыватнасьці Расея, старанна вывучалі падыходы і мэтады, правераныя на дыктатуры ў Беларусі. Яны ня проста вывучалі, яны таксама прынялі «найлепшыя практыкі дыктатуры» для ўласнага выкарыстаньня.
Цалкам відавочна, што практыка Лукашэнка ў цяперашні час рэалізуецца ў Расеі. Акрамя ўсяго іншага, Расея цяпер назірае, як хутка Беларусь можа залатаць свае дачыненьні з Эўразьвязам пасьля чарговага пляўка ў бок Эўропы.
Можна сказаць, што Эўропа стварыла Лукашэнку, а Лукашэнка стварыў пуцінскую Расею.
Аб'яднаная Эўропа пры актыўным удзеле ЗША магла б быць гарантам аднаўленьня, умацаваньня і разьвіцьця дэмакратычных каштоўнасьцяў, прынцыпаў і стандартаў у постсавецкім рэгіёне. Гэта неабходна для падтрыманьня трансатлянтычнага партнэрства, для народаў былога Савецкага Саюзу і для самой Эўропы. Тым ня менш, гэтага не адбываецца.
Ніякая «Realpolitik», ніякая колькасьць «уцягваньняў» і спробаў палепшыць адносіны з дыктатарамі ня створыць прадказальных і бясьпечных суседзяў для Эўропы. Дыялёг і ўзаемадзеяньне з гэтымі рэжымамі ўзаконьвае іх і пускае іх у ЭЗ, дзе адбываецца карозія каштоўнасьцяў. Памятайце, што цяпер у сьвеце ёсьць менш свабодных краін, чым пяць гадоў таму.
Толькі прамая, сумленная, бескампрамісная ацэнка дзеяньняў дыктатуры ў адказ на парушэньні правоў чалавека з боку рэпрэсіўных і дыктатарскіх рэжымаў і шырокая падтрымка дэмакратычных рухаў павінны дапамагчы Эўропе абараніць свае каштоўнасьці і пазьбегнуць новых канфліктаў і рэальнага «сутыкненьня цывілізацый».
Цалкам артыкул чытайце ТУТ.
На думку Андрэя Саньнікава, эўрапейская дэмакратыя ўсё больш становіцца прадуктам для чыста ўнутранага спажываньня. Гэта ў поўную сілу відаць на прыкладзе ЭЗ, дзе палітыкі, журналісты, чыноўнікі і звычайныя грамадзяне маюць ад гэтага свае прэфэрэнцыі, але ўсё гэта са скрыпам спыняецца на межах Эўразьвязу. Дэмакратычныя прынцыпы пераважаюць унутры ЭЗ: незалежныя суды абараняць правы чалавека ад замахаў з боку іншых асоб, а таксама органаў улады. За межамі ЭЗ можна лёгка забыць аб прынцыпах і мець справу з дыктатарамі.
Палітыка, якую Вацлаў Гавэл апісаў як «злавесны досьвед прымірэньня з дыктатарам», цяпер называецца «палітыкай уцягваньня». Гэта менавіта тое, што ЭЗ цяпер прапаноўвае Лукашэнку, чалавеку, рэжым якога нясе адказнасьць за зьнікненьні і забойствы лідэраў апазыцыі, журналістаў, масавыя парушэньні правоў чалавека, а таксама за зьнішчэньне нацыянальнай культуры, гісторыі і мовы.
«Палітыка ўцягваньня» – тое, што ЭЗ прапаноўвае Лукашэнку, рэжым якога нясе адказнасьць за зьнікненьні і забойствы лідэраў апазыцыі, журналістаў, масавыя парушэньні правоў чалавека, а таксама за зьнішчэньне нацыянальнай культуры, гісторыі і мовы.