Хоць некалі ангельскі палітык Уінстан Чэрчыль пытаўся, навошта стаяць, калі можна сядзець, насамрэч сядзець цэлы дзень – адна з найгоршых рэчаў для здароўя.
Нават калі вы штодня трэніруецеся па гадзіне, шмат з пазытыўнага эфэкту зьнікае, калі большую частку дня вы сядзіце перад кампутарам. Тым болей, што ад няправільнай пасадкі зьяўляецца рызыка хваробаў сьпіны і запясьцяў.
На шчасьце, ёсьць спосабы гэтую рызыку зьменшыць. Вось тры простыя парады:
Падымайцеся прынамсі раз на гадзіну:
Прайдзіцеся хаця б пяць хвілінаў – у прыбіральню, папіць вады ці нават проста пахадзіце па офісe. Гэта ня толькі дадасьць вам энэргіі, але і дапаможа вашаму целу.
Пастойце, калі вернецеся дадому: На жаль, шмат хто з нас па вяртаньні з сядзячай працы схільны адразу ж сесьці перад тэлевізарам. Абавязкова пахадзіце і парабіце нешта стоячы.
Падумайце пра інвэстыцыю ў стаячы стол:
Ёсьць сталы, у якіх можна лёгка рэгуляваць вышыню. Гэта дапаможа разнастаіць пазыцыі цела і захаваць здароўе.