Скандал у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў адным зь мястэчкаў Сьветлагорскага раёну здарыўся сёлета ўвесну. 15-гадовая сірата, якая выхоўвалася ў прыёмнай сям’і, наважвалася скончыць жыцьцё самагубствам. Местачкоўцы апавядаюць, што яе ўратаваў прыёмны хлапчук. Тады й высьветлілася, што дзяўчына-сірата цяжарная.
Сьледчыя высьветлілі, што гвалт меў месца і ў дачыненьні да дзьвюх іншых дзяўчынак-сірот, якім зараз 12 і 13 гадоў. І цягнуўся гэты гвалт ад 2009 году. Па сутнасьці, органы адукацыі й апякунства аддалі дзяцей ў рукі пэдафілаў.
Пацярпелай у крымінальнай справе значыцца й дачка-падчарка выхавацеля: гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару ўчыняліся прыёмным бацькам, калі дачцэ было ўсяго 10 гадоў.
Адна з кіраўнікоў аддзелу адукацыі Сьветлагорскага райвыканкаму кажа, што яны не даглядзелі з гэтай сям’ёй, бо ў душу чалавеку не зазірнеш:
«Сям’я суправаджалася, была на кантролі і аддзела адукацыі, і ўстановы адукацыі. Але ў душу чалавеку ня ўлезеш. Глядзелі, але штосьці не даглядзелі. Дзесьці няякасна».
Местачковыя жыхары заўважалі, што некаторыя непаўналетнія дзяўчаткі ў прыёмнай сям’і былі панурымі й раздражнёнымі. Апрача таго, людзі бачылі, што сям’я няшчадна скарыстоўвала дзіцячую працу дзесяці прыёмных дзяўчынак і хлопчыкаў, чаго не заўважаў ці не хацеў заўважаць аддзел адукацыі:
«Там, відаць, была нейкая матэрыяльная зацікаўленасьць работнікаў аддзелу адукацыі. Там трымалі пяць кароў, каля трох дзесяткаў сьвіней, багата курэй. Людзі нават уздымалі пытаньне, што дзяцей выкарыстоўвалі як рабскую сілу. Яны дзень і ноч працавалі. Тры гэктары зямлі ўзялі.
Такія дамы — гэта кармушкі для чыноўнікаў. Яны на дзяржбюджэце — гэта дзяржаўная ўстанова, дзіцячы дом у мініятуры. На яго і адлічэньні, і фундатары. Гэта — кармушкі для чыноўнікаў».
Сьветлагорскі пэдагог і грамадзкі актывіст, былы кіраўнік зачыненага ўладамі мясцовага філіялу беларускамоўнага ліцэю імя Коласа Тэльман Масьлюкоў лічыць, што сям’я — гэта для камфорту дзяцей усё-такі лепшы варыянт, чым савецкага кшталту дзіцячыя дамы ды інтэрнаты. Але ў Сьветлагорску раённы аддзел адукацыі некампэтэнтна падышоў да гэтай новай справы — адсюль і цяжкія злачынствы ў створанай сям’і, дзе бацька з сынам гвалцілі непаўнагадовых.
«Вялікая, вельмі вялікая частка віны за тое, што здарылася, ляжыць на кіраўніцтве мясцовых дзяржаўных органаў, у прыватнасьці, раённага аддзелу адукацыі, які не праверыў належным чынам сям’ю, куды перадаваліся дзеці, і ня вёў належнага кантролю за знаходжаньнем там дзяцей. Паставіўся да праверкі сям’і і кантролю вельмі фармальна. Мясцовыя людзі, калі ідзе размова пра суд над пэдафілам, тут жа прыгадваюць справу прыёмнай маці Надзеі Дударэнкі, у якой адабралі пяць прыёмных дзяцей. Там аддзел адукацыі прычапіўся да нейкіх дробных недахопаў у прыёмнай сям’і Дударэнкі. Але ў гэтым жа мястэчку прапусьціў жудаснае злачынства. У нармальнай краіне начальнік аддзелу адукацыі ўжо даўно падаў бы ў адстаўку».
У Сьветлагорскім судзе асобна, і таксама ў закрытым рэжыме, разглядаецца й крымінальная справа ў дачыненьні да 16-гадовага сына былога кіраўніка дзіцячага дому. Паводле сьледзтва, юнак гвалціў траіх сацыяльных сіротаў.

Там трымалі пяць кароў, каля трох дзесяткаў сьвіней, багата курэй. Людзі нават уздымалі пытаньне, што дзяцей выкарыстоўвалі як рабскую сілу