Пра магчымую інтэграцыю Беларусі і Эўразьвязу міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў у інтэрвію польскаму выданьню Dziennik Gazeta Prawna.
Сярод іншага ў кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства спыталіся пра тое, якое значэньне «Ўсходняе партнэрства» Эўразьвязу мае для Беларусі?
Уладзімер Макей адказаў так:
«Не магу сказаць, што гэта прынцыпова важная ініцыятыва. Ня бачым пакуль зь яе вялікай карысьці. Таксама таму, што з ініцыятывы нашых эўрапейскіх партнэраў, у адрозьненьне ад іншых дзяржаў УП, мы не бярэм удзелу ў двухбаковых праектах, а толькі ў шматбаковым супрацоўніцтве. Тым ня менш, лічым удзел ва „Ўсходнім партнэрстве“ дадатковым інструмэнтам для нармалізацыі нашых дачыненьняў. Больш за тое, хацелі б, каб у рамках гэтай ініцыятывы разглядаліся канкрэтныя праекты, якія прыносяць канкрэтную карысьць».
Журналіст спытаўся ў міністра замежных спраў, ці дапускае ён магчымасьць уваходу Беларусі ў Эўразьвяз праз 40, 50 гадоў?
«А чаму не? Мы спакойна глядзім на працэсы, якія завяршаюцца, замест таго, каб прымушаць дзяржавы да адназначнага выбару — альбо з Эўразьвязам, альбо з Мытным саюзам. Мы доўга жылі ў цені вялікіх нацый. Мелі мы агульную дзяржаву з Польшчай, Расеяй, жылі ў Савецкім Саюзе. А за гэтыя 20 гадоў самастойнасьці ня цалкам пабудавалі ўласную ідэнтычнасьць. Дайце нам час, каб вырашыць, куды ісьці», — сказаў Уладзімер Макей.