22 лістапада 1247 году ў абацтве Кірклейскага кляштара ў Заходнім Ёркшыры ціха і з усьмешкай на вуснах аддаў богу душу стары, адно імя якога некалі наводзіла жах ня толькі на раённае, але і на абласное начальства. Дый у сталіцы яго пабойваліся... Звонку стары выглядаў на рокера-пэнсіянэра: доўгія сівыя валасы, сабраныя ў хвост, скураныя апранахі, завушніца, рукі сінія ад наколак. Так разьвітаўся з гэтым сьветам самы знакаміты ў гісторыі партызан, бацька Робін — ці, як яго называлі па-тутэйшаму, Робін Гуд.
Роб ін худ: часам этымалёгію ягонага імя тлумачаць менавіта так. Разбойнік, маўляў, у капелюшы. Больш прасунутыя дасьледчыкі намякаюць, што словам «гуд» у ваколіцах Шэрвудзкага лесу спрадвеку называлі прафэсійных ведуноў. Ёсьць і іншыя вэрсіі, чаму ангельскага партызана звалі менавіта Робінам Гудам, а ня, скажам, Крыстафэрам Робінам, Рабінзонам ці, чаго ўжо там, Рабіновічам.
Кажуць, ён быў ня тое што выдумкай, але так... Зборным вобразам. Пэрсанажам народных паданьняў, якія так любяць выкарыстоўваць у службовых мэтах пісьменьнікі і паэты, змарнелыя ў пошуках арыгінальных сюжэтаў. Праўда, у адным дакумэнце тых часоў ёсьць нават згадка пра чалавека, які мог бы быць рэальным Робінам Гудам: Rob Hod, Fug. То бок уцеклы ў невядомым накірунку. Ну, а мы накірунак ведаем...
Дык як жа ён дайшоў да жыцьця такога — партызанска-рокерскага?..
...Чаму ён так зьмяніўся з часам,
Што да разбойства давяло,
І да крыві людзкой стаў ласым,
Сваё пакінуўшы сяло?
Ці дома хлеба меў замала,
Ці крыўду вызнаў ад каго,
Ці мо прастору не ставала,
І ў пушчы стаў шукаць яго?
Гэтымі пытаньнямі, як вядома, задаўся ў свой час Янка Купала, распачаўшы сьледчую дзейнасьць па справе слаўнага разбойніка. Ня іхнага, а нашага — Машэкі, раней не судзімага ўраджэнца Магілёўскай вобласьці.
Не любіць уладу, дзяліцца зь бяздольнымі, ставіць на месца алігархаў, паводзіцца як сапраўдны мужык. Што яшчэ трэба, каб зрабіцца народным героем? Напэўна, толькі лес, ды вінтоўка, ды балотны гушчар. Ну, ці лук замест вінтоўкі. І каханьне — якім Робін таксама ня быў абдзелены.
У кожнай эпохі і кожнага народа свае Робіны і свае Гуды. Дарэчы, імя гэта выглядае як нейкі намёк на беларуса. Мала таго, што «Робін» гучыць вельмі па-славянску: рабіў чалавек на сваёй зямлі, з ранку да ранку, работы хапала, а яго пакрыўдзілі ні за што, вось і падаўся ў лясы. Дык яшчэ і «гудай» — гэта ж традыцыйны літоўскі назоў беларусаў, хаця і ня толькі іх... Робінгуды растуць там, дзе душна, цесна, прыніжальна і хочацца закапацца ў зямлю, у цяплічнай стабільнасьці, дзе няма як паварушыцца ад свавольства розных начальнікаў. Куды ты ўлез, Робін? У лес, Уліс.