Пра гэта БелаПАН паведаміў ягоны сябар, журналіст і мастак Аляксандар Калесьнікаў. Пры гэтым Калесьнікаў спасылаецца на дзяўчыну Лімонава.
«Мне напісала ягоная дзяўчына. Паведаміла, што яго адпусьцілі, яму не пагражае ніякая дэпартацыя, ён будзе жыць у Маскве», — апавёў Калесьнікаў.
Лімонава затрымалі «за нейкі штраф»: «Быццам бы ён разьлічыўся , як раптам прыйшлі паперы зь Беларусі — нібыта ён у вышуку».
Лімонаў быў затрыманы на Пушкінскай плошчы ўвечары 18 лістапада, паведамляе расейскі праваабарончы цэнтар «Маніторынг дзяржаўнага гвалту». Падставай стала праверка паліцыяй дакумэнтаў у грамадзянаў «нефармальнай зьнешнасьці».
9 сьнежня 2011 году Дзяніс Лімонаў зьдзейсьніў мастацкую акцыю ў выглядзе звароту да Генэральнай пракуратуры Беларусі, у якім абвясьціў пра датычнасьць групы да тэрактаў у Менску і Віцебску.
Найбольш вядомая акцыя арт-групы — «Мэтро імя Канавалава-Кавалёва». Удзельнікі групы наклеілі такі плякат на ўваходзе ў станцыю мэтро Кастрычніцкая, на якой 11 красавіка 2011 году быў учынены тэракт.
Мастакі такім чынам выказвалі сваю нязгоду з афіцыйным прысудам і асуджэньнем прызнаных вінаватымі ў тэракце Канавалава і Кавалёва да сьмяротнага пакараньня.