Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АУС Таганскае адмаўляе затрыманьне мастака Дзяніса Лімонава


Супрацоўнік АУС Таганскае паведаміў Радыё Свабода, што яны не затрымлівалі грамадзяніна Беларусі Дзяніса Лімонава.

Паведамленьне пра тое, што 18 лістапада беларускі мастак быў затрыманы ў Маскве, распаўсюдзілі сёньня расейскія СМІ.

Лімонаў быў затрыманы на Пушкінскай плошчы ўчора ўвечары, паведамляе расейскі праваабарончы цэнтар «Маніторынг дзяржаўнага гвалту».

Падставай для затрыманьня паслужыла праверка паліцыяй дакумэнтаў у грамадзян «нефармальнай зьнешнасьці». Пасьля дастаўленьня ў адзьдзел унутраных спраў імя Лімонава выявілі ў базе. Цяпер мастак знаходзіцца ў Таганскім пастарунку. Пра яго затрыманьне праваабаронцам паведаміў беларускі журналіст і мастак Аляксандр Калеснікаў. Сёньня а 9-й раніцы Лімонава меліся даставіць у пракуратуру, пасьля чаго можа быць запушчаная працэдура дэпартацыі.

9 сьнежня 2011 году Дзяніс Лімонаў зьдзейсьніў мастацкую акцыю ў выглядзе звароту да Генэральнай пракуратуры Беларусі, у якім абвесьціў пра датычнасьць групы да тэрактаў у Менску і Віцебску.

Найбольш вядомая акцыя арт-групы — «Мэтро імя Канавалава-Кавалёва». Удзельнікі групы наклеілі такі плякат на ўваходзе ў станцыю мэтро Кастрычніцкая, на якой 11 красавіка 2011 году быў зьдзейсьнены тэракт. Мастакі такім чынам выказвалі сваю нязгоду з афіцыйным прысудам і асуджэньнем прызнаных вінаватымі ў тэракце Канавалава і Кавалёва да сьмяротнага пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG