Мэтай лячэньня алькагалізму зьяўляецца поўная адмова пацыента ад спажываньня алькагольных напояў.
Сярод алькаголікаў з добрым фізычным здароўем ды сацыяльнай падтрымкай і матывацыяй, як сьцьвярджае амэрыканскі сайт WebMD, верагоднасьць выздараўленьня даволі добрая. Прыблізна 50-60% пацыентаў робяцца непітушчымі пад канец гадавога курсу лячэньня, і большасьць зь іх перастае выпіваць наогул.
У тых, у каго дрэнная сацыяльная падтрымка і слабая матывацыя або псыхічнае расстройства, як правіла, зьяўляюцца рэцыдывы алькагалізму празь некалькі гадоў пасьля лячэньня. Для гэтых людзей посьпех вымяраецца больш працяглымі пэрыядамі адмовы ад спажываньня алькаголю, зьніжэньнем ужываньня алькаголю, паляпшэньнем здароўя ды паляпшэньнем сацыяльнага функцыянаваньня.
Лячэньне алькагалізму можа пачацца толькі тады, калі пацыент сам прызнае, што ў яго алькагольная праблема і што ён хоча кінуць піць. У прынцыпе, лячэньне складаецца з трох этапаў:
1. Дэтаксыкацыя — яе праводзяць наогул адразу пасьля спыненьня ўжываньня алькаголю, паколькі адмова ад алькаголю можа прывесьці да сутаргаў, галюцынацый, белай гарачкі і, у некаторых выпадках, нават да сьмерці.
2. Рэабілітацыя — на гэты этап лячэньня выкарыстоўваецца кансультаваньне і лячэньне мэдыкамэнтамі (стацыянарнае або амбуляторнае), каб замацаваць у алькаголіка навыкі, неабходныя для падтрыманьня цьвярозасьці.
3. Падтрыманьне цьвярозасьці — посьпех гэтага этапу крок патрабуе самастойнай ініцыятывы пацыента. Ключом да посьпеху зьяўляецца падтрымка, якая часта ўключае ўдзел пацыента ў «Сустрэчах ананімных алькаголікаў» ды атрыманьне ім куратара.
Адмова ад спажываньня алькаголю зьяўляецца найбольш важным — і, верагодна, самым складаным — крокам выхаду з алькагольнай залежнасьці. Каб навучыцца жыць без алькаголю, можна і трэба:
а) пазьбягаць людзей і месцаў, для якіх і ў якіх выпіваньне зьяўляецца нормай ды завесьці сабе непітушчых сяброў і знаёмых;
б) далучыцца да групы самадапамогі;
в) заручыцца падтрымкай сям’і і сяброў;
г) замяніць сваю нэгатыўную залежнасьць ад алькаголю станоўчай залежнасьцю, такой як новае хобі ці добраахвотная праца ў грамадзкім аб’яднаньні;
д) пачаць фізычныя трэніроўкі.