Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства гандлю наступае на прадпрымальнікаў


Прадпрымальнікаў абавяжуць здымаць з продажу тавары недаказанага паходжаньня.

Пра гэта заявіла намесьніца міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА.

Разглядаюцца розныя варыянты, што рабіць з канфіскаваным таварам, які забаронены для продажу. Магчыма, яго будуць зьнішчаць.

Ірына Наркевіч адзначыла, што з 1 лістапада дзяржорганы пачалі маніторынг гандлёвых аб’ектаў. Яны правяраюць як выконваюцца патрабаваньні тэхрэглямэнту Мытнага саюзу па бясьпецы і якасьці тавараў лёгкай прамысловасьці.

Паводле Наркевіч, праверана больш за 120 рынкаў краіны.

«Мы праверылі толькі трэцюю частку рынкаў. Мы адмыслова зрабілі такі зрэз, каб разумець, што ў цэлым у краіне адбываецца, дакласьці ўраду і вызначыць, што ж рабіць далей з таварам» , — патлумачыла намесьніца міністра.

Раней віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч заявіў, што прынятае рашэньне з 1 сьнежня забараніць індывідуальным прадпрымальнікам прадаваць тавар, які ня мае пацьвярджальных дакумэнтаў.
Скажыце, калі ласка, якая краіна сьвету будзе вітаць легалізацыю і продаж незразумелага тавару?

Ірына Наркевіч: «Гэта самая вялікая праблема, якая ёсьць цяпер на рынках нашай краіны. Я кажу пра тавары, якія ня маюць маркіроўкі і на якіх не пазначаны вытворца. Таму, вядома, былі заявы пра тое, што такі тавар не павінен быць на рынку. Прагучалі заявы, каб з 1 сьнежня спыніць наогул прадаваць гэты тавар. І я магу паўтарыць, што тавар без пазначэньня вытворцы і поўнай маркіроўкі ня можа рэалізоўвацца нідзе ў Рэспубліцы Беларусь ні 1 сьнежня 2013 году, ні 1 студзеня 2014 году, ні 1 ліпеня 2014 году. Скажыце, калі ласка, якая краіна сьвету будзе вітаць легалізацыю і продаж незразумелага тавару? Усе краіны сьвету сёньня змагаюцца з такім таварам».

4 лістапада прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі абмеркавалі ў Менску наступствы ўвядзеньня тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу. У выпадку адмовы ўладаў выканаць іх патрабаваньні прадпрымальнікі зьбіраюцца пачаць агульны страйк з 1 сьнежня.

«Мы маем намер прыкласьці ўсе свае намаганьні для прыпыненьня вар’яцтва, якое маюць намер учыніць улады на спажывецкім рынку з дапамогай увядзеньня тэхнічнага рэглямэнту», — гаворыцца ў заяве аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва».

Яны адзначаюць, што тэхрэглямэнт ня мае ніякай іншай мэты, акрамя выдаленьня з айчыннага спажывецкага рынку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прыватных унітарных прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG