Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка публічна ганіць чыноўнікаў? Эфір зь Сяргеем Навумчыкам ад 20:00


Вынікі дня ў наўпроставым эфіры Радыё Свабода.

Сярод тэмаў:

Кіраўнік Беларусі звольніў намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Тура, старшыню Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру і старшыню канцэрну «Бел-лес-папера-прам» Аляксандра Пераслаўцава за невыкананьне сваіх загадаў. У чым прычына сёньняшніх гучных адставак высокіх чыноўнікаў у сувязі з сытуацыяй на прадпрыемстве «Барысаўдрэў»? Чаму Лукашэнка публічна ганіць чыноўнікаў перад тэлекамэрамі?

Беларусь увайшла ў дваццатку самых мілітарызаваных краін сьвету.

У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, які працуе ў выгнаньні ў Вільні, створана плятформа «За новы ЭГУ».

У беларускага тэлеканалу Белсат, што вяшчае з тэрыторыі Польшчы, знайшоўся канкурэнт, які аспрэчвае назву каналу. Дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛСАТ–плюс» Андрэй Белякоў зьбіраецца другі раз падаць у суд.

Чым патлумачыць вялізныя чэргі на перасячэньне літоўскай і польскай межаў?

Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG