Гатоўнасьць паехаць працаваць у іншую краіну выказалі 61,7% апытаных беларусаў ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.
Такія зьвесткі дасьледаваньня «Моладзь Беларусі на рынку працы і ў сыстэме працоўных адносін», праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД, Літва) вясной—летам 2013 года пры падтрымцы Беларускага Шуманаўскага таварыства (Польшча).
Як адзначыў заснавальнік НІСЭПД сацыёляг Алег Манаеў на прэзентацыі дасьледаваньня 6 лістапада ў Менску, можна канстатаваць высокую арыентацыю беларускай моладзі на замежжа. Калі сярод прадстаўнікоў старэйшых пакаленьняў у пошуках прымальнага месца працы гатовыя паехаць у іншую краіну 27%, а не гатовыя 68,7%, то сярод моладзі гэтыя суадносіны амаль адваротныя: 61,7% супраць 33,4%.
Манаеў выказаў меркаваньне, што «гэта гаворыць ня гэтулькі пра блізкасьць заходніх каштоўнасьцяў і ладу жыцьця, колькі пра гатоўнасьць зьбегчы далей ад беларускай рэальнасьці».
Практычна поўная ўключанасьць беларускай моладзі ў інтэрнэт, на думку экспэрта, «сьведчыць, хутчэй за ўсё, таксама ня гэтулькі пра яе цікавасьць да вялікага сьвету, колькі пра той жа сыход ад рэалу ў віртуал».
Манаеў адзначыў, што «нізкі ўзровень жыцьця ў краіне, беспэрспэктыўнасьць у працоўнай сфэры, залішняя зарэгуляванасьць працоўных адносінаў прыкметна сказілі прыярытэты жыцьцёвых каштоўнасьцяў насельніцтва, асабліва моладзі, накіраваўшы іх у мэркантыльны бок на шкоду традыцыйным агульначалавечым».