Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Акіян Эльзы» аштрафавалі за нелегальную працу ў Расеі


Супрацоўнікі ўправы расейскай міграцыйнай службы ў Саратаве выкрылі дзевяцярых музыкаў ўкраінскага гурту «Акіян Эльзы» і арганізатараў іх канцэрту ў парушэньні міграцыйнага заканадаўства, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Як паведамляецца на сайце ўправы, у сераду 2 лістапада міграцыйная служба арганізавала пазаплянавую праверку лядовага палацу спорту «Крышталь» у Саратаве, дзе праводзіўся канцэрт «Акіяну Эльзы».

У ходзе праверкі было выяўлена, што дазвольных дакумэнтаў на ажыцьцяўленьне працоўнай дзейнасьці на тэрыторыі РФ музыкі ня маюць і не афармлялі. Па выніках праверкі дзевяць грамадзян Украіны, якія ўваходзяць у склад калектыву, былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці і аштрафаваныя на агульную суму 18 тыс. рублёў. Арганізатары канцэрту аштрафаваныя на 225 тыс. рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG