Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін у зоне


У зоне адчужэньня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00
58-гадовы японец Кэйга Сакамота — адзіны чалавек, які застаўся ў зоне адчужэньня АЭС «Фукусіма». Ён даглядае жывёлаў, пакінутых уладальнікамі.

Праз два з паловай гады пасьля катастрофы, выкліканай цунамі і землятрусам, людзі, якія ўяжджаюць у зону адчужэньня, павінны пакінуць яе да наступу цемры. І толькі адзін чалавек знаходзіцца тут заўсёды.

Былы сацыяльны работнік Кэйга Сакамота адкрыў прытулак для жывёл у пасёлку Нараха за 20 кілямэтраў ад АЭС дзесяць гадоў таму. Ён кажа, што не падпарадкаваўся загаду аб эвакуацыі, таму што ня змог кінуць падапечных на волю лёсу.

Дарогі ў пасёлак пасьля аварыі на «Фукусіме» былі блякаваныя, і жывёлы ў прытулку апынуліся адрэзанымі ад сьвету. Ім даводзілася есьці тое, што ўдавалася знайсьці, распавядае Кэйга Сакамота. Многія жывёлы загінулі. Але ў прытулку ня стала менш гадаванцаў — далучаліся кінутыя гаспадарамі жывёлы.

Двойчы на тыдзень, па панядзелках і пятніцах, Сакамота выяжджае ў суседні горад Івакі. Добраахвотнікі пакідаюць у заалягічных крамах ежу для яго гадаванцаў, з харчаваньнем для жывёл дапамагае і мясцовы супэрмаркет .

Сакамота прачынаецца на сьвітанку і ўвесь дзень праводзіць з жывёламі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG