Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Курапаты. Жывы рэпартаж

3 лістапада ў Менску адбыліся традыцыйныя шэсьце ў Курапаты і мітынг. Акцыю ладзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.

12:03 3.11.2013
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: «У 1988 годзе мне было 12 гадоў, на першай акцыі ў Курапатах я ня быў, але добра памятаю розгалас, які быў пасьля. Упершыню пайшоў на Курапты школьнікам у 1991 ці 1992 годзе. Самая памятная акцыя для мяне — гэта Дзяды ў 1996 годзе».

Янукевіч вітае той факт, што сёлета ў Курапаты ідзе адна калёна, што ўсе дэмакратычныя грамадзкія арганізацыі і рухі сфармавалі адзіны шэраг і ўсе разам ушануюць памяць ахвяраў рэпрэсіяў.

Янукевіч: «Я думаю, што паўтары-дзьве тысячы ўдзельнікаў — гэта такая лічба, пра якую можна сьмела гаварыць. І гэта нармальная колькасьць у тых умовах, калі людзі баяцца быць на відэаздымках КДБ».
12:13 3.11.2013
Калёна павярнула на вуліцу Каліноўскага.
12:27 3.11.2013
Калёна мінае Храм Усіх Сьвятых.

Журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі вядзе наўпроставую трансьляцыю з шэсьця ў Курапаты
Журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі вядзе наўпроставую трансьляцыю з шэсьця ў Курапаты
12:29 3.11.2013
12:33 3.11.2013
Гэнік Лойка: «З 1988 году па магчымасьці я хаджу на Курапаты. Дзяды 1988 году — гэта была рэвалюцыя, быў зададзены такі імпульс, што калі-небудзь Дзяды пераўтворацца ў сапраўднае дзяржаўнае сьвята

Я даўно задумваўся над тым, якім павінен быць помнік ахвярам рэпрэсій. Спадзяюся, што калі-небудзь будзе абвешчаны конкурс на стварэньне праекту такога помніку»
12:46 3.11.2013
Гучаць лёзунгі «Жыве Беларусь!»
12:49 3.11.2013
У калёне прагучаў лёзунг «Слава нацыі — сьмерць ворагам!»
12:49 3.11.2013
Віталь Рымашэўскі ў інтэрвію Радыё Свабода: «У 1988 годзе мне было 13 гадоў, у першых Дзядах ня ўдзельнічаў. Але той імпульс, які дала тая акцыя і той рух, які распачаўся, мы адчуваем і сёньня. Мой боль — малая колькасьць удзельнікаў сёньняшняй акцыі. Мне сказалі журналісты, што тут 400 чалавек. І гэта нягледзячы на выдатнае надвор’е. Тым ня менш, Курапаты і Дзяды — гэта выдатная глеба для яднаньня, і гэта бачым тут, дзе ёсьць прадстаўнікі розных партый і арганізацый. Я лічу, што помнікам забітым людзям на Курапатах мусіць быць храм».
12:52 3.11.2013
12:54 3.11.2013
Маладыя людзі нясуць расьцяжку: «Беларуская салідарнасьць — наш супраціў расейскай акупацыі».
12:55 3.11.2013
Калёна паварочвае на вуліцу Карбышава.
13:10 3.11.2013
Актывісты КХП-БНФ нясуць расьцяжку «25 гадоў Беларускаму народнаму фронту — 19.10.1988-19.10.2013»
13:16 3.11.2013
Некаторыя ўдзельнік шэсьця ўступілі ў спрэчку зь мінакамі, якія пачалі выкрыкваць, што беларусы і расейцы — гэта адна нацыя. Да спрэчкі далучыўся лідэр БХД Віталь Рымашэўскі.
13:23 3.11.2013
Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч у інтэрвію Радыё Свабода:
«Сёньня Дзяды — гэта адна з трох масавых акцыяў, якія засталіся ў палітычным годзе дэмакратычных актывістаў. Калі казаць пра пэрсанальнае, то кожны нацыянальна сьвядомы беларус мусіць адзначаць Дзяды і наведваць месцы пахаваньня нашых вялікіх продкаў. Розныя палітычныя сілы аб’ядноўваюць ня толькі Дзяды, але тыя праблемы, якія існуюць у краіне. Тое, што мала ўдзельнікаў — гэта рэчаіснасьць. Шмат людзей далучаецца тады, калі ёсьць драйв у грамадзтве, калі ёсьць магчымасьць пераменаў.

Зараз — час зацішша. Але спадзяюся, што гэта зацішша перад пазытыўнай бурай».

Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч
13:25 3.11.2013
Шэсьце ў Курапаты. Частка 2

13:25 3.11.2013
13:29 3.11.2013
Калёна перасякае Лагойскі тракт
13:31 3.11.2013
Шматгадовы ўдзельнік шэсьцяў у Курапаты Мікола Капарыга ў інтэрвію Радыё Свабода:

«Я шмат гадоў удзельнічаю у шэсьцях у Курапаты і ў Лошыцкі яр. Ужо 23 гады хаджу гэтым шляхам. Інакш я сёньня ня мог зрабіць, бо калі ня я, то хто падтрымае шэсьце? Маё сумленьне рухае мною. Гэты крыж зрабілі КХП-БНФ, а я дапагаю несьці. Я заўсёды дапамагаю, памятаю, капаў ямы для крыжоў, дык і косьці трапляліся, і кавалкі абутку. Я пра гэта распавядаў для Радыё Свабода».
13:44 3.11.2013
Былы палітвязень, анархіст Аляксандр Францкевіч распавядае пра зьмены ў беларускім грамадзтве, якія пабачыў пасьля выхаду з турмы: «Сытуацыя зьмяняецца ў лепшы бок. Шмат людзей выказваюць салідарнасьць, шмат пратэстных ідэяў, якія пакуль застаюцца на кухнях, але я думаю, што гэта ня будзе працягвацца доўга. Я сюды прыйшоў як асоба, не прадстаўляю арганізацыю. Прыйшоў таму, што салідарны з тымі, каго тут забілі. Таксама хачу распавесьці людзям, што нічога прынцыпова не зьмянілася ў нашай краіне: людзі сядзяць у турмах, ёсьць палітвязні. Тыя падзеі 1930-х гадоў раскрытыя, а празь некаторы час будзе вядома і пра тое, што адбываецца зараз. Калі-небудзь будуць шэсьці і па гэтых падзеях, якія адбываюцца зараз. Тое, што сёньня не страляюць у патыліцу — гэта даніна часу, бо зьмянілася кан’юнктура. Але фактычна ёсьць расстрэльныя каманды, якія сьлепа выконваюць загады, як гэта было напрыклад з Канавалавым і Кавалёвым. Я лічу, што гэтая справа была сфабрыкаваная».

Аляксандар Францкевіч (ц)
Аляксандар Францкевіч (ц)
13:45 3.11.2013
Калёна рухаецца па вуліцы Мірашнічэнкі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG