Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Курапаты. Жывы рэпартаж

3 лістапада ў Менску адбыліся традыцыйныя шэсьце ў Курапаты і мітынг. Акцыю ладзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.

13:58 3.11.2013
Лявон Баршчэўскі ў інтэрвію Радыё Свабода: «Дзяды-1988 — паваротны пункт нашай гісторыі. Тады многія ўжо ведалі і разумелі, што натварыў Сталін. Але тое, што свая ўлада будзе ўжываць сілу за тое, што людзі прыйшлі, каб аддаць даніну сваім продкам, паказала, што ўлада нялюдзкая, небеларуская, несамастойная, што загад ужываць сілу давалі з Масквы. Менавіта пасьля гэтага людзі сталі запісвацца ў БНФ. Цяпер улада ня стала больш людзкай, але і людзі сталі іншыя. Для іх не ўжо не такая балючая тэматыка сталінскіх рэпрэсіяў, паход на Курапаты стаў рытуалам. Але мы бачым тут сёньня нямала моладзі, і гэта значыць, што памяць ня будзе забытая, як бы ўлады не стараліся замаўчаць праўду пра тыя падзеі».
14:13 3.11.2013
Алесь Мазанік, які ўсё шэсьце нясе вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, у самай галаве калёны, у інтэрвію Радыё Свабода: «Гэта ня першы раз, калі я іду ў пачатку калёны. Для мяне гэта магчымасьць выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Мае прапрадзеды былі сьвятарамі і іх расстралялі, таму гэтае сьвята для мяне вельмі важнае. Першы раз ў Курапаты я прыйшоў 7 гадоў таму назад і з тых часоў хаджу штогод».

Алесь Мазанік (ц)
Алесь Мазанік (ц)
14:13 3.11.2013
Калёна пачынае пераходзіць менскую кальцавую дарогу праз падземны пераход.

14:18 3.11.2013
Удзельнікі шэсьця дабраліся да Курапатаў. Некаторыя падыходзяць да Крыжа Пакутаў, жагнаюцца і моляцца, ускладаюць кветкі.
14:24 3.11.2013
Удзельнікі шэсьця ідуць наверх, да мэмарыяльнага каменя. Некаторыя спыняюцца каля крыжоў, якія стаяць уздоўж сьцежкі, каб запаліць зьнічкі.

14:29 3.11.2013
Валеры Буйвал чытае зварот кіраўніка КХП-БНФ Зянона Пазьняка: «Дзяды — адно з найважнейшых нацыянальных беларускіх сьвятаў, якое бярэ пачатак у глыбокай даўніне і гарманічна ўваходзіць у хрысьціянскую традыцыю. Гэта сьвята сакральнага адзінства, калі забываюцца ўсе канфлікты і людзі разам ідуць на могілкі, каб узгадаць памерлых».

14:44 3.11.2013
Слова бярэ Юрась Беленькі. Ён кажа, што трэба вярнуць Дзядам статус дзяржаўнага ствята.



14:44 3.11.2013
Выступае адзін зь кіраўнікоў КХП-БНФ Алесь Чахольскі: «Кожны можа ўсталяваць крыжы. У кожным населеным пункце ёсьць свой такі мэмарыял».
14:45 3.11.2013
Удзельнікі мітынгу сьпяваюць «Магутны Божа».
14:48 3.11.2013
Мітынг скончыўся. Удзельнікі акцыі ідуць усталёўваць крыжы.
14:56 3.11.2013
Радыё Свабода сканчвае відэатрансьляцыю з Курапатаў.
15:16 3.11.2013
Міліцыя затрымала ўдзельніка шэсьця, які быў у майцы «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»
15:21 3.11.2013
15:42 3.11.2013
16:22 3.11.2013
Шэсьце ў Курапаты. Частка 3

16:53 3.11.2013
Выніковую фотагалерэю можна паглядзець тут
07:36 4.11.2013
Відэа мітынгу ў Курапатах

Мітынг у Курапатах. Поўнае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:21:09 0:00
07:46 4.11.2013

Чым запомняцца Дзяды-2013?

Выніковы рэпартаж Іны Студзінскай

XS
SM
MD
LG