Аб прыпыненьні дзейнасьці ў Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» (Эўранэст) абвясьціў Азэрбайджан. Гэта выклікана тым, што Эўрапарлямэнт, насуперак высновам уласных назіральнікаў, прыняў крытычную рэзалюцыю аб выбарах у Азэрбайджане.
Азэрбайджан прыпыніў сваю дзейнасьць у Парлямэнцкай асамблеі «Эўранэст» пасьля таго, як Эўрапарлямэнт дэзавуяваў пазытыўную справаздачу ўласных назіральнікаў аб прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне і прыняў крытычную рэзалюцыю.
Агенцтва нагадвае, што раней назіральныя місіі Эўрапарлямэнту і Рады Эўропы назвалі выбары 9 кастрычніка, у выніку якіх дзеючы прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў быў пераабраны на новы тэрмін, «свабоднымі, справядлівымі і празрыстымі». Аднак на мінулым тыдні Эўрапарлямэнт прызначыў камісію, якая правяла расьсьледаваньне і абвергла высновы яго ўласных назіральнікаў на месцах. У выніку прэзыдэнцкія выбары ў Азэрбайджане былі раскрытыкаваныя як «неадпаведныя нормам АБСЭ».
Такая выснова выклікаў гнеўную рэакцыю ў кіраўніка азэрбайджанскай дэлегацыі ў «Эўранэсьце» Эльхана Сулейманава. Ён выказаў меркаваньне, што нэгатыўная рэзалюцыя Эўрапарлямэнту «зьяўляецца часткай пляну, накіраванага на арганізацыю правакацый і беспарадкаў у Азэрбайджане» , і заявіў, што яго краіна вымушана прыпыніць сваю працу ў «Эўранэсьце» да «прыняцьця адпаведных мераў».
Пра гэта інфармуе партал DELFI.