ПАДЗЕІ ДНЯ
Саміт СНД у Менску. Пачатак а 16 гадзіне ў «Прэзыдэнт-гатэлі».
Менск. У галерэі «Ў» публічная дыскусія «Глябальный сьвет вачыма беларусаў» у рамках выставы Алексея Талстова «Самакантроль» Пачатак а 19 гадзіне.
Масква. Канцэрт N.R.M. Лубянскі праезд, 25 буд. 1, клюб China Town. Пачатак у 20.00
Брусэль. Форум «Усходняе партнэрства пасьля Вільні — магчымасьці і выклікі»
Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Сусьветны дзень інфармацыі аб разьвіцьці
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1656 — падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1889 — скончана будаўніцтва Эйфелевай вежы.
1980 — у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».
1945 — уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У гэты дзень нарадзіліся:
1864 — Аляксей Бялыніцкі-Біруля, заоляг і заагеограф, падарожнік.
1882 — Імрэ Кальман, вугорскі кампазытар.
1904 — Марыян Пецюкевіч, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.
1928 — беларускі мовазнаўца прафэсар Адам Супрун, які ў сваіх працах дасьледаваў дачыненьні беларускай мовы зь іншымі.
У гэты дзень памерлі:
1953 — Лявон Рыдлеўскі, грамадзка-палітычны дзяяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, дзяяч эміграцыі ў Францыі. Памёр і пахаваны ў Лёндане.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Мне варта было б адчуваць рэўнасьць да Эйфэлевай вежы, паколькі яна значна больш вядомая, чым я».
Канструктар Гюстаў Эйфель