Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька жыўцом спаліў дачку за знаёмства з жаніхом да вясельля


Жанчына галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах у Емэне ў 2012 годзе
Жанчына галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах у Емэне ў 2012 годзе
Пятнаццацігадовая дзяўчынка была спаленая бацькам за тое, што мела зносіны з жаніхом да вясельля ў правінцыі Таіз ў Емэне, паведамляе паліцыя.

Паводле дадзеных мясцовых СМІ, 35-гадовы мужчына забіў дачку пасьля таго, як застаў яе за размовай па тэлефоне з жаніхом.

Традыцыйныя племянныя звычаі ў некаторых частках Емэна забараняюць кантакты паміж мужчынам і жанчынай да вясельля.

Летась Рада правоў чалавека ААН выказала заклапочанасьць «забойствамі гонару» ў Емэне.

Паводле дадзеных ААН, вінаватым не выстаўляюцца абвінавачаньні ў забойстве, і максымальны турэмны тэрмін, які ім пагражае, не перавышае адзін год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG