Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры памылкі, якія запавольваюць мэтабалізм


На абмен рэчываў уплывае шэраг чыньнікаў, у тым ліку ўзрост, вага і гены. Некаторыя з гэтых чыньнікаў немагчыма кантраляваць, але вы ўсё роўна маеце магчымасьць паскорыць абмен рэчываў, калі будзеце пазьбягаць трох сур’ёзных памылак.

Памылка 1 — запозна сьнедаць. Прапускаць сьняданак — адна з найгоршых рэчаў, якія вы можаце зрабіць, калі хочаце зьменшыць вагу, бо гэта запавольвае абмен рэчываў. Калі вы ня сьнедаеце, мозг дасылае сыгнал арганізму захоўваць энэргію і запасы тлушчу. Калі вы паелі цягам гадзіны ад прабуджэньня, то ўключаецца мэтабалічны працэс пад назвай тэрмагенэзыс, які ператварае ежу ў энэргію. І не — кубак кавы гэта не сьняданак! Замест гэтага выбірайце сьняданак з высокім утрыманьнем бялку, але меншы за 350 калёрый. Не забывайцеся есьці рэгулярна цягам дня, бо зьніжэньне ўзроўню цукру ў крыві можа прымусіць арганізм спальваць мышачныя тканкі замест тлушчу.

Памылка 2 — пазьбягаць ранішніх фізычных практыкаваньняў. Дасьледаваньні паказваюць, што ад ранішніх практыкаваньняў спальваецца больш калёрый, чым ад заняткаў у любы іншы час сутак. Калі вы ў любым выпадку плянуеце трэніравацца, найлепей рабіць гэта да абеду. Уключайце ў сваю трэніроўку інтэнсіўныя практыкаваньні, бо гэта дапамагае актываваць гены, адказныя за спальваньне тлушчу.

Памылка 3 — не «пампаваць» мускулы. Мышачная маса дапамагае спальваць дадатковыя калёрыі. Дадатковыя 3-4 кіляграмы цягліцаў павялічваюць штодзённае спажываньне энэргіі прыкладна на 100 калёрый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG