Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, рэальныя заробкі ў Беларусі на працягу двух апошніх гадоў растуць шпаркімі тэмпамі і напрыканцы лета ў сярэднім перавысілі пяць з паловай мільёнаў рублёў — гэта больш як шэсьцьсот даляраў. Але вельмі многія людзі ў Беларусі скептычна ставяцца да гэтых лічбаў, бо супастаўляюць іх з уласнымі заробкамі, а вынікі параўнаньня зусім не на карысьць тых, хто параўноўвае.
Тэма заробкаў — адна з асноўных у нашай пошце апошніх тыдняў. Пачну сёньняшнюю размову з аднаго такога ліста. Наш слухач Юры Насевіч з Баранавічаў адрасуе нам наступнае пытаньне (цытую ліст):
«Зьвяртаюся да вас, паважаны Валянцін Жданко, вось зь якім пытаньнем. Можа, вы ведаеце, чаму жыхары Менску зарабляюць значна больш, чым у іншых гарадах Беларусі? Гэта дзіўна: праца нібыта адна і тая ж, а заробкі — розныя. Мяркую так на прыкладзе мэдсясьцёр. У нашых Баранавічах мэдсястра ў шпіталі зарабляе 3 мільёны 600 тысяч, а яе калега ў Менску — каля 6 мільёнаў. Як гэта разумець? Што там, у Менску, мэдсястра болей працуе ці за ёй больш хворых замацавана?
Асабіста ў мяне такое ўражаньне, што менчукам болей плацяць дзеля таго, каб яны, ня дай Бог, не наважыліся выйсьці з пратэстамі на плошчу. Зусім магчыма, што ўлада проста баіцца ўласнага народа.
Так што цяпер прадпрымальныя людзі з правінцыі рвуцца ня толькі ў Расею, але і ў Менск. Розьніца ў заробках у параўнаньні зь іншымі беларускімі гарадамі вялікая. Ня кажучы ўжо пра вёскі. Там увогуле галота і безнадзейнасьць. І п’юць бязбожна амаль усе.
Уся наша Беларусь апынулася ў страшнай яме. І ніякага прасьвету пакуль што ня бачна».
Спрабуючы знайсьці адказ на ваша, спадар Юры, пытаньне, я пацікавіўся апошнімі статыстычнымі зьвесткамі. Сярэдні налічаны заробак па Берасьцейскай вобласьці за мінулы жнівень — каля 5 мільёнаў рублёў, па Менску — каля 7 мільёнаў. Сапраўды, розьніца ёсьць, хоць і не такая істотная, як вы пішаце ў сваім лісьце.
Чаму заробкі ў Менску вышэйшыя, чым у рэгіёнах? Гэтаму ёсьць зусім зразумелае эканамічнае абгрунтаваньне. Менск — двухмільённы горад зь вялікай колькасьцю прадпрыемстваў і ўстаноў. Тут вялікі попыт на працоўную сілу, які ў шэрагу выпадкаў не задавальняецца. Працадаўцы канкуруюць між сабой і вымушаны паднімаць заробкі, каб утрымаць свой пэрсанал. У рэгіёнах, як правіла, сытуацыя на рынку працы зусім іншая. Які сэнс паднімаць заробкі, калі людзі і так моцна трымаюцца за сваё працоўнае месца, бо іншай працы ў райцэнтры проста няма?
Наступны ліст даслала нам Тацяна Колышава зь Менску. Яна выказвае ўласную вэрсію прычынаў арышту каталіцкага сьвятара Ўладзіслава Лазара, абвінавачанага беларускімі спэцслужбамі ў шпіянажы. Слухачка піша:
«Мяркую, Лукашэнка мог выбраць любога каталіцкага сьвятара: асоба тут ня мае істотнага значэньня. Уладам проста спатрэбілася прыструніць каталіцкую царкву — каб касьцёл стаў больш згаворлівы. А яшчэ — каб у народзе (ці, як кажа Лукашэнка, „у народцы“) пачала лунаць думка, што каталіцкая вера на беларускай зямлі — чужая, і каб адносіны да яе былі такімі ж, як у Расеі (там каталік — значыцца паляк, чужынец).
А вось галоўная прычына ўсёй гэтай валтузьні, якую правакуе правадыр вакол каталіцкага касьцёла, — лічу, мае асабісты характар. Невыязному Лукашэнку перад хакейным чэмпіянатам сьвету і перад наступнымі выбарамі хочацца вырвацца на Захад — ды так, каб пра гэта загаварыў увесь сьвет. Было б няблага, каб яго запрасіў асабіста новы папа Рымскі Францішак. А як гэтага дамагчыся? Зьняволеньне ксяндза — зручная зачэпка. Няўжо пантыфік не захоча вызваліць свайго невінаватага падначаленага? А дзеля гэтага давядзецца асабіста папрасіць у Лукашэнкі, а значыць — запрасіць у Ватыкан. Ну, а Лукашэнка ўжо абставіць свой ваяж так, як яму трэба.
Але такая сустрэча, нават калі яна адбудзецца, зусім не гарантуе, што ксёндз Лазар у выніку апынецца на свабодзе.
За шмат гадоў мы ня раз бачылі: менавіта такія сытуацыі, у якіх магчыма гандляваць людзьмі, і трымаюць Лукашэнку ў тонусе, дастаўляючы яму дзіўную асалоду»/
Яна таксама паведаміла, што сама паводле веравызнаньня — праваслаўная і што нядаўна паставіла свой подпіс пад калектыўным зваротам з патрабаваньнем вызваліць ксяндза Лазара з турмы.
Сапраўды, спадарыня Тацяна, на працягу амаль усіх дваццаці гадоў кіраваньня Аляксандар Лукашэнка няспынна (з рэдкімі перапынкамі) вёў і працягвае весьці гандаль ім жа самім пасаджанымі ў турму ці то палітычнымі апанэнтамі, ці замежнымі шпіёнамі, ці журналістамі, ці бізнэсоўцамі... Цяпер вось у гэты пералік трапіў сьвятар. Заўважым, што гандаль гэты далёка не заўсёды прыносіць плён таму, хто яго вядзе. Тым ня менш палітычныя ды іншыя сумнеўныя вязьні фактычна сталі атрыбутам цяперашняга палітычнага рэжыму ў Беларусі.
Цікавымі назіраньнямі, зробленымі падчас лекаваньня ў мясцовым шпіталі, дзеліцца ў сваім новым лісьце на Свабоду наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Ушачаў. Ён піша:
«Прывезьлі мужчыну гадоў пяцідзесяці з прабадной язвай страўніка. Ён бесьперапынна крычыць, набіраючы паветра ў зьнясіленыя лёгкія, голас сіпаты, счырванелы ад натугі твар скажоны пакутай. Празь некалькі хвілін яго вязуць у апэрацыйны блёк на тэрміновую апэрацыю. Усе дзьверы ад палаты на шляху туды новыя, сучасныя, ды толькі вось незадача: праектоўнікі і будаўнікі не паклапаціліся, каб нейкім чынам ліквідаваць парогі! І таму сёстры і санітаркі, чартыхаючыся, напружваючы з апошніх сваіх невялікіх сілаў цягліцы, перакочваюць каталку з хворым праз гэтыя штучныя перашкоды. На кожным парогу мужчына на каталцы ажно заходзіцца ад крыку, кожная сэкунда на ўліку.
(Мне было лягчэй — апэрацыя была плянавая і ў апэрацыйны пакой я ішоў сам, а калі мяне везьлі адтуль у палату праз гэтыя клятыя парогі, яшчэ дзейнічала анэстэзія).
Пасьля рэанімацыі мужчыну зьмяшчаюць у нашую шостую палату. Я прыглядаюся да ягонага твару, ён падаецца мне знаёмым. Няма сумневу, што я яго бачыў раней. Пытаюся, адкуль ён. Адказвае: з Дубраўкі. Так, я яго ўспомніў, ён мяне таксама. Але Дубраўка! Гэта ж далёка ад райцэнтру, 35 кілямэтраў! А станцыя хуткай дапамогі ў нас укамплектаваная 452-мі УАЗамі, якія былі спраектаваныя ледзь не ў часы цара Гароха і прататыпам паслужылі, пэўна, сталыпінскія вагоны, прызначаныя зусім дзеля іншых мэтаў. Яны, гэтыя УАЗікі, нашмат больш прыдатныя, каб вазіць дровы ці мяшкі з бульбай, а зусім ня хворых людзей. Зь любога пункту гледжаньня, ня толькі мэдычнага, — халодны, дрогкі, надзвычай нязручны драндулет. З належнага абсталяваньня — лічы, адны насілкі.
Калі я пішу гэтыя радкі, толькі што скончылася адна прэзыдэнцкая забава — гульня ў салдацікі, якая чамусьці завецца вайсковымі вучэньнямі, і пачалася іншая забава — чарговыя «Дажынкі». Такія і падобныя да іх забавы ладзяцца кожны год. Колькі сучасных, прыстойна абсталяваных аўтамабіляў хуткай дапамогі можна было б набыць за выкінутыя на вецер грошы? Ды дзе там, Лукашэнку ж на ЎАЗіку ў шпіталь не павязуць, навошта яму...«.
Памятаю, у часы майго маленства адзінай машынай хуткай дапамогі ў нашай вясковай амбуляторыі быў грузавы аўтафургон ГАЗ-51, пафарбаваны ў цёмна-зялёны маскіровачны колер. Адзінай прыкметай ягонай мэдычнай прыналежнасьці быў хіба што чырвоны крыж, намаляваны на бартах. А гэта былі ўжо 70-я гады, калі савецкі аўтапрам наладзіў выпуск мікрааўтобусаў РАФ і ўжо фарбаваў машыны ня толькі ў колер хакі. І хуткія дапамогі ў гарадах ужо былі сучаснага выгляду. Я тады пацікавіўся ў мясцовых мэдыкаў — навошта ж нам такая маскіроўка? Мне адказалі: «А раптам вайна?»
Мне здаецца, што тыя чыноўнікі, якія дагэтуль камплектуюць раённыя шпіталі франтавога выгляду УАЗікамі, пазбаўленымі нават мінімальнага камфорту, зь мінімальным наборам мэдычнага абсталяваньня, кіруюцца ўсё тым жа савецкім прынцыпам эпохі жалезнай заслоны: «А раптам вайна?» Такое ўражаньне, што гэты УАЗік ім патрэбен ня столькі дзеля таго, каб ратаваць хворых, колькі — каб быць гатовымі развозіць на ім па акопах патроны ды гранаты.
І на заканчэньне — кароткі ліст з адказамі на моўную анкету Свабоды, які даслаў Віктар Шкрабаў зь Менску. Слухач піша:
«Беларускай мовай, на жаль, карыстаюся не заўсёды. Найперш — сярод паплечнікаў, прыхільнікаў беларушчыны; на розных імпрэзах і сустрэчах (абавязкова — у БНФ, ТБМ, у кнігарнях).
Люблю пераходзіць на родную мову, калі чую розныя недарэчныя і агрэсіўныя выпады супраць так званых „беларускіх нацыяналістаў“, супраць мовы, апазыцыі, дэмакратыі...
Бывала, што мова дапамагала. Я служыў у Савецкай арміі ў 86–88-м гадах. Дык вось, мая мова выклікала цікавасьць і пытаньні пра Беларусь у хлопцаў зь іншых мясьцін Савецкага Саюзу...
...Вельмі ўдзячны вам за працу на карысьць Бацькаўшчыны. Знайсьці якія-небудзь хібы ў дзейнасьці Свабоды мне цяжка. Як і штосьці вам раіць... Заставайцеся такімі, як ёсьць!».
Дзякуй за добрыя словы, спадар Віктар, вам, а таксама ўсім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by
Тэма заробкаў — адна з асноўных у нашай пошце апошніх тыдняў. Пачну сёньняшнюю размову з аднаго такога ліста. Наш слухач Юры Насевіч з Баранавічаў адрасуе нам наступнае пытаньне (цытую ліст):
«Зьвяртаюся да вас, паважаны Валянцін Жданко, вось зь якім пытаньнем. Можа, вы ведаеце, чаму жыхары Менску зарабляюць значна больш, чым у іншых гарадах Беларусі? Гэта дзіўна: праца нібыта адна і тая ж, а заробкі — розныя. Мяркую так на прыкладзе мэдсясьцёр. У нашых Баранавічах мэдсястра ў шпіталі зарабляе 3 мільёны 600 тысяч, а яе калега ў Менску — каля 6 мільёнаў. Як гэта разумець? Што там, у Менску, мэдсястра болей працуе ці за ёй больш хворых замацавана?
Асабіста ў мяне такое ўражаньне, што менчукам болей плацяць дзеля таго, каб яны, ня дай Бог, не наважыліся выйсьці з пратэстамі на плошчу. Зусім магчыма, што ўлада проста баіцца ўласнага народа.
Так што цяпер прадпрымальныя людзі з правінцыі рвуцца ня толькі ў Расею, але і ў Менск. Розьніца ў заробках у параўнаньні зь іншымі беларускімі гарадамі вялікая. Ня кажучы ўжо пра вёскі. Там увогуле галота і безнадзейнасьць. І п’юць бязбожна амаль усе.
Уся наша Беларусь апынулася ў страшнай яме. І ніякага прасьвету пакуль што ня бачна».
Спрабуючы знайсьці адказ на ваша, спадар Юры, пытаньне, я пацікавіўся апошнімі статыстычнымі зьвесткамі. Сярэдні налічаны заробак па Берасьцейскай вобласьці за мінулы жнівень — каля 5 мільёнаў рублёў, па Менску — каля 7 мільёнаў. Сапраўды, розьніца ёсьць, хоць і не такая істотная, як вы пішаце ў сваім лісьце.
Чаму заробкі ў Менску вышэйшыя, чым у рэгіёнах? Гэтаму ёсьць зусім зразумелае эканамічнае абгрунтаваньне. Менск — двухмільённы горад зь вялікай колькасьцю прадпрыемстваў і ўстаноў. Тут вялікі попыт на працоўную сілу, які ў шэрагу выпадкаў не задавальняецца. Працадаўцы канкуруюць між сабой і вымушаны паднімаць заробкі, каб утрымаць свой пэрсанал. У рэгіёнах, як правіла, сытуацыя на рынку працы зусім іншая. Які сэнс паднімаць заробкі, калі людзі і так моцна трымаюцца за сваё працоўнае месца, бо іншай працы ў райцэнтры проста няма?
Наступны ліст даслала нам Тацяна Колышава зь Менску. Яна выказвае ўласную вэрсію прычынаў арышту каталіцкага сьвятара Ўладзіслава Лазара, абвінавачанага беларускімі спэцслужбамі ў шпіянажы. Слухачка піша:
«Мяркую, Лукашэнка мог выбраць любога каталіцкага сьвятара: асоба тут ня мае істотнага значэньня. Уладам проста спатрэбілася прыструніць каталіцкую царкву — каб касьцёл стаў больш згаворлівы. А яшчэ — каб у народзе (ці, як кажа Лукашэнка, „у народцы“) пачала лунаць думка, што каталіцкая вера на беларускай зямлі — чужая, і каб адносіны да яе былі такімі ж, як у Расеі (там каталік — значыцца паляк, чужынец).
А вось галоўная прычына ўсёй гэтай валтузьні, якую правакуе правадыр вакол каталіцкага касьцёла, — лічу, мае асабісты характар. Невыязному Лукашэнку перад хакейным чэмпіянатам сьвету і перад наступнымі выбарамі хочацца вырвацца на Захад — ды так, каб пра гэта загаварыў увесь сьвет. Было б няблага, каб яго запрасіў асабіста новы папа Рымскі Францішак. А як гэтага дамагчыся? Зьняволеньне ксяндза — зручная зачэпка. Няўжо пантыфік не захоча вызваліць свайго невінаватага падначаленага? А дзеля гэтага давядзецца асабіста папрасіць у Лукашэнкі, а значыць — запрасіць у Ватыкан. Ну, а Лукашэнка ўжо абставіць свой ваяж так, як яму трэба.
Але такая сустрэча, нават калі яна адбудзецца, зусім не гарантуе, што ксёндз Лазар у выніку апынецца на свабодзе.
За шмат гадоў мы ня раз бачылі: менавіта такія сытуацыі, у якіх магчыма гандляваць людзьмі, і трымаюць Лукашэнку ў тонусе, дастаўляючы яму дзіўную асалоду»/
Яна таксама паведаміла, што сама паводле веравызнаньня — праваслаўная і што нядаўна паставіла свой подпіс пад калектыўным зваротам з патрабаваньнем вызваліць ксяндза Лазара з турмы.
Сапраўды, спадарыня Тацяна, на працягу амаль усіх дваццаці гадоў кіраваньня Аляксандар Лукашэнка няспынна (з рэдкімі перапынкамі) вёў і працягвае весьці гандаль ім жа самім пасаджанымі ў турму ці то палітычнымі апанэнтамі, ці замежнымі шпіёнамі, ці журналістамі, ці бізнэсоўцамі... Цяпер вось у гэты пералік трапіў сьвятар. Заўважым, што гандаль гэты далёка не заўсёды прыносіць плён таму, хто яго вядзе. Тым ня менш палітычныя ды іншыя сумнеўныя вязьні фактычна сталі атрыбутам цяперашняга палітычнага рэжыму ў Беларусі.
Цікавымі назіраньнямі, зробленымі падчас лекаваньня ў мясцовым шпіталі, дзеліцца ў сваім новым лісьце на Свабоду наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Ушачаў. Ён піша:
«Прывезьлі мужчыну гадоў пяцідзесяці з прабадной язвай страўніка. Ён бесьперапынна крычыць, набіраючы паветра ў зьнясіленыя лёгкія, голас сіпаты, счырванелы ад натугі твар скажоны пакутай. Празь некалькі хвілін яго вязуць у апэрацыйны блёк на тэрміновую апэрацыю. Усе дзьверы ад палаты на шляху туды новыя, сучасныя, ды толькі вось незадача: праектоўнікі і будаўнікі не паклапаціліся, каб нейкім чынам ліквідаваць парогі! І таму сёстры і санітаркі, чартыхаючыся, напружваючы з апошніх сваіх невялікіх сілаў цягліцы, перакочваюць каталку з хворым праз гэтыя штучныя перашкоды. На кожным парогу мужчына на каталцы ажно заходзіцца ад крыку, кожная сэкунда на ўліку.
(Мне было лягчэй — апэрацыя была плянавая і ў апэрацыйны пакой я ішоў сам, а калі мяне везьлі адтуль у палату праз гэтыя клятыя парогі, яшчэ дзейнічала анэстэзія).
станцыя хуткай дапамогі ў нас укамплектаваная 452-мі УАЗамі, якія былі спраектаваныя ледзь не ў часы цара Гароха і прататыпам паслужылі, пэўна, сталыпінскія вагоны, прызначаныя зусім дзеля іншых мэтаў