Знаёмы паляк у фэйсбуку прызнаецца, што ня здолеў дачытаць да канца «Над Нёмнам» Ажэшкі. Нудны твор. Яму адказвае полька: «А я «Пана Тадэвуша» так і не агорала. Так шмат, і ўсё вершам!». Дзесяць тысяч радкоў, між іншым, перадае радыёканал «Культура». Купалаўскі тэатар, слухаю навіны, рыхтуе «Пана Тадэвуша», прэм’ера – на стары Новы год (рэжысэр Пінігін, адаптацыя для сцэны – Кавалёў). У Горадні за такія рэчы ў тэатры не бяруцца.
З Варшавы прыходзіць смс: «Зайшла ў кнайпу на позьні сьняданак, а там за суседнім столікам Міхал Жаброўскі, які пана Тадэвуша граў». Адказваю. Другое смс: «Ён ужо свой тэатар мае даволі даўно, «Шустэ пентро» называецца». Гэта «шосты паверх» славэтнага «Палацу культуры» (зазіраю ў «вікіпэдыю»). Тэатар, між іншым, прыватны! Як існуе? Ня мае трупы, запрашае актораў зрабіць спэктакль, за ганарар.
Анджэй Вайда зрабіў выдатнага «Пана Тадэвуша» з Жаброўскім. Але беларус ніяк не адчувае, што падзеі адбываліся на тваёй радзіме. У Новым гарадзенскім замку дае канцэрт камэрны аркестар з польскага гораду: першы твор – мазурка з фільму Вайды. Выдатная музыка! Што яшчэ ўражвае: гучыць зусім па-старасьвецку, хаця напісаная была на замову для экранізацыі. Але дырыжор не здагадваецца сказаць, што падзеі датычаць беларускіх зямель. Напэўна, у большасьці іх у сьвядомасьці замацавалася: Міцкевіч «аднекуль зь Літвы» паходзіць.
Спатыкаю на вуліцы гісторыка, які дбае пра музэі і турызм. Ён пералічвае, дзе ёсьць аўтэнтычныя экспанаты. А вось у музэі Міцкевіча толькі акуляры яму належалі, больш нічога! А я іх бачыў нядаўна, тыя акуляры… Прыйшла нейк мне на фэйсбуку прапанова з музэю Міцкевіча «сябраваць». Якраз назаўтра зьбіраўся ў Наваградак. Супадзеньне, але супадзеньне цікавае.
Выкарыстаў нагоду, каб высьветліць пра акуляры. Чытаў некалі: з дырэктара музэю Сокал-Кутылоўскага жартавалі – адкуль акуляры Міцкевіча ў цябе, ён жа не насіў акуляраў!.. Скуль жа яны ўзяліся? Усё задакумэнтавана, адказваюць мне, у 1959-м паступілі з Масквы, ёсьць акт перадачы. А там яны як узяліся? Існуе тлумачэньне: маскоўскія сябры падаравалі паэту перад ад’ездам, але ён забыўся ўзяць. Забыўся! Рэч не абы-якая на той час. Не пяро гусінае!
Нейк нас, беларускіх журналістаў, завялі ў Вільні ў музэй Адама Міцкевіча. Мясцовы калега вырашыў пахваліцца: наш Адомас Міцкявічус ведаў добра літоўскую мову, ёю карыстаўся і на ёй пісаў… Мяне гэта нечакана зусім не разьвесяліла. Каму ён лухту апавядае, землякам Міцкевіча! Я не стрымаўся. На ламанай таксама расейскай, як перад тым літовец, адказаў: не расказвайце нам літоўскія казкі, калі ласка, мы ўжо ня дзеці. Штось у такім духу.
Гутарка на польскім тэлеканале «Культура» з дырэктарам варшаўскага інстытуту Адама Міцкевіча Паўлам Патарочыным. Ён сам стаў пісьменьнікам, выдаў першы раман «Людзкая рэч», дзе – партызаны, добрыя і дрэнныя, польскія партызаны. Патарочын гаворыць, што цэніць у жыцьці і ў літаратуры іронію, досьціп, пачуцьцё гумару, нават гратэск, у сваім рамане таксама. І я думаю: як мне гэта блізка!
Аднойчы ў мяне напісалася апавяданьне па гарачых сьлядах «Як беларусы Міцкевіча вярталі». Пра няўклюдныя спробы мужыкоў заявіць аб сваёй частцы правоў на шляхецкага паэта. У Беларусі быў абвешчаны тады год Пушкіна, пра Міцкевіча забыліся, хаця ён нарадзіўся на год раней за паэта з бакенбардамі. Праўда, потым памылку выправілі. Але тром прэзыдэнтам не наканавана было разам выпіць у Наваградку за паэта. Квасьнеўскі з Адамкусам адмовіліся. Наш падумаў-падумаў і таксама не паехаў. Гвозд падзеі – дубок Міцкевіча давялося саджаць прэм’еру. Сёньня дуб як дуб: пятнаццацігадовы. Але мне пад сакрэтам гавораць: не прыжываўся ніяк, некалькі разоў перасаджвалі.
У музэі мне кажуць: Міцкевіч юнаком так захапляўся Банапартам, яго «вызваленчым паходам» на ўсход, што падпісваць стаў вершы падвойным імем – Адам Напалеон. Потым любоў прайшла. А засталася прага ўбачыць яшчэ наваградзкія пагоркі, а перш – крымскія горы, якія замацаваў калісьці ў сваіх санэтах. У ваяўнічым памкненьні трапіць на крымскую вайну наш паэт захварэў і памёр у Стамбуле.
Хто яго ведае, можа пра акуляры раптам успомніў таксама? Пагардліва ня ўзяў некалі перад эміграцыяй, а цяпер пашкадаваў? Можа яны былі ад самога Пушкіна? Мне заўсёды здавалася, што іхняе сяброўства ў нашы часы наўмысна перабольшвалі, каб дадаткова «зрэабілітаваць» Міцкевіча, які недарэчна загінуў ад хвэбры з ганебнай думкай далучыцца да інтэрвэнтаў, якія хацелі заваяваць «нашу радзіму», царскую Расею.
Так ці не, невядома, я дысэртацыі пісаць не зьбіраюся, ясна толькі, што «харошы» паэт усё ж перамог не зусім харошага. Пушкін – Міцкевіча. Настаўнікі кажуць: хай хоць у музэі дзеці пачуюць пра аўтара «Пана Тадэвуша». Са школьнай праграмы Міцкевіча выкінулі. Пушкіна – не. Ён для нас важнейшы. Так наша начальства, можна сказаць, адзначыла цяперашняе 75-годзьдзе музэю паэта ў Наваградку. Да палякаў яно заўсёды ставілася падазрона, а гэта ж яны музэй адкрылі.