Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску адмянілі «закрытую вечарыну для туркмэнскіх хлопцаў і расейскіх дзяўчат»


Адміністрацыя клюбу «Зебра» вырашыла яе ня ладзіць празь вялікую колькасьць нэгатыўных водгукаў у інтэрнэце.

«Закрытая вечарына для туркмэнскіх хлопцаў і расейскіх дзяўчат» была прымеркавана да Дня незалежнасьці Туркмэністану 24 кастрычніка. Летась гэтая падзея таксама адзначалася ў віцебскім клюбе «Зебра», і сьвяткаваньне прайшло без эксцэсаў. Зрэшты, тады яна таксама была закрытая, але ў назьве не было нацыянальнага акцэнту — ні «расейскія дзяўчаты», ні прадстаўніцы іншых нацыянальнасьцяў там ня згадваліся.

Студэнты з Туркмэністану, для якіх вечарына і прызначалася, навучаюцца ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце і ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны

Дарэчы, у гэтай ВНУ нядаўна здарыўся выпадак, пра які ў Віцебску няма афіцыйнай інфармацыі, але навучэнцам вэтакадэміі ён вядомы: туркмэнскі студэнт моцна зьбіў дзяўчыну — студэнтку зь Беларусі, а пасьля спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.

Студэнты ананімна апавядаюць, што ўсё здарылася на глебе асабістых стасункаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG