Па паведамленьнях, незвычайна цёплае надвор’е і моцныя вятры могуць аб’яднаць некалькі асобных пажараў і пераўтварыць іх у найвялікшую катастрофу ў гэтай мясцовасьці за чатыры дзесяцігодзьдзі .
З прычыны пажараў у рэгіёне Сініх гор, якія пачаліся ў чацьвер, згарэлі ўжо сотні дамоў, адзін чалавек загінуў, абараняючы ад агню сваю маёмасьць.
Лясныя пажары прыносяць беды значнай частцы Аўстраліі ў летнія месяцы, якое ў Паўднёвым паўшар’і ад сьнежня па люты, але ў гэтым годзе гэтыя пажары выкліканыя высокімі вясновымі тэмпэратурамі.
2009 года ў іншым штаце Аўстраліі, Вікторыі, у выніку такіх пажараў практычна за дзень загінулі 173 чалавекі.