На «Беларусь 5» перадысьлякуюцца трансьляцыі важнейшых спартовых падзеяў зь іншых тэлеканалаў. Найперш, акцэнт будзе зроблены на гульню мільёнаў — футбол. Чэмпіянаты сьвету і Эўропы, нацыянальнае першынства, адборачныя матчы нацыянальнай і моладзевай зборных, Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы — цяпер усё будзе сканцэнтравана ў адным месцы.
Не забыліся арганізатары і пра стратэгічны для Беларусі хакей: чэмпіянаты сьвету і Беларусі, гульні нацыянальнай зборнай на міжнародных турнірах, Кантынэнтальная хакейная ліга таксама перакачуюць сюды. Апроч таго, пастаянную прыпіску на пятым канале атрымаюць баскетбол, гандбол, лёгкая атлетыка, тэніс, біятлён, мастацкая гімнастыка, летнія і зімовы Алімпійскія гульні.
Як сказана ў распаўсюджаным напярэдадні прэс-рэлізе, усе трансьляцыі можна падзяліць на дзьве катэгорыі — ліцэнзыйныя і ўласнай вытворчасьці. Таму, апроч паказаў спартовых мерапрыемстваў, дырэкцыя будзе займацца прадукаваньнем тэматычных праграмаў, прысьвечаных самым папулярным відам спорту. Многія зь іх, дзеля справядлівасьці, вядомыя дастаткова даўно і проста памяняюць кнопку з іншых каналаў на «Беларусь 5»: «Час футбола» Мікалая Хадасевіча, «Авэртайм» Леаніда Лекарэвіча, «Фактар сілы» Паўла Баранава і г.д.
Між тым, як удакладняе прадстаўніца Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская, глядзець «Беларусь 5» ад панядзелка змогуць далёка ня ўсе — далучацца да вялікага спорту праз тэлевізар заўзятары будуць паступова:
«Сапраўды, мы ад панядзелка пачынаем вяшчаньне „Беларусь 5“. Адзінае, што хачу ўдакладніць: кабельных апэратараў мы падключаем паступова. Таму пакуль яго ўбачаць толькі абанэнты тых апэратараў, якія ўжо заключылі ці маюцца заключыць дамовы з тэлеканалам „Беларусь 5“. На гэты момант вядома, што адной зь першых падпісала з намі дамову кампанія „Космас TV“. Адпаведна, іх абаненты з 21 кастрычніка ўжо змогуць убачыць гэты тэлеканал у сябе ў кабельных сетках».
Да працы на спартовым канале запрошаныя як штатныя, так і па-за штатныя камэнтатары. Многія зь іх ужо добра вядомыя гледачам — Уладзімер Навіцкі, які ў новай рэдакцыі будзе загадваць аддзелам камэнтатараў і падрыхтоўкі тэматычных праграмаў, Сяргей Новікаў, Павал Баранаў, Дзьмітрый Герчыкаў, Аляксандар Дзьмітрыеў, Аляксандар Казюкевіч, Мікалай Хадасевіч, Сьвятлана Парамыгіна, Аляксандар Цьвячкоўскі, а таксама новыя імёны — Сяргей Мацкевіч, Ўлада Сарокіна, Аляксей Пынцікаў, Валерыя Філяева.
Галоўны дырэктар дырэкцыі тэлеканалу «Беларусь 5» Павал Булацкі запэўнівае, што вядучыя ня будуць абмежаваныя ў моўным выбары рэпартажаў і падкрэсьлівае, што будзе захаваны прынцып існуючага ў дзяржаве «двуязычыя»:
«Мы будзем працаваць у стандартным рэжыме: калі ёсьць магчымасьць,
то будзем весьці трансьляцыі на беларускай мове, калі такой магчымасьці няма — па-расейску. У нас жа двухмоўная краіна, таму і на адной, і на другой мове будзем камэнтаваць. Але для нас гэта звычайная рэч — камэнтаваць спорт і на расейскай, і на беларускай мовах. Не сумнявайцеся: нашы камэнтатары валодаюць абедзьвюма мовамі».
Адным з прыярытэтных кірункаў сваёй дзейнасьці дырэкцыя каналу «Беларусь 5» называе фармаваньне здаровага ладу жыцьця беларускага грамадзтва з дапамогай сучасных мэдыйных рэсурсаў: «Місіяй тэлеканалу ёсьць усталяванне нацыянальнай самасьвядомасьці праз сродкі прапаганды здаровага ладу жыцьця, а таксама дасягненьні айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасьці», — гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленьні.
Зрэшты, ня гледзячы на прапагандысцкія высілкі, беларускія спартоўцы ўсё радзей трапляюць у лік фаварытаў на міжнародных спаборніцтвах, а масавасьць фізкультурнага руху збольшага дасягаецца прымусовай мабілізацыяй на забегі актыву БРСМ.
Не забыліся арганізатары і пра стратэгічны для Беларусі хакей: чэмпіянаты сьвету і Беларусі, гульні нацыянальнай зборнай на міжнародных турнірах, Кантынэнтальная хакейная ліга таксама перакачуюць сюды. Апроч таго, пастаянную прыпіску на пятым канале атрымаюць баскетбол, гандбол, лёгкая атлетыка, тэніс, біятлён, мастацкая гімнастыка, летнія і зімовы Алімпійскія гульні.
Як сказана ў распаўсюджаным напярэдадні прэс-рэлізе, усе трансьляцыі можна падзяліць на дзьве катэгорыі — ліцэнзыйныя і ўласнай вытворчасьці. Таму, апроч паказаў спартовых мерапрыемстваў, дырэкцыя будзе займацца прадукаваньнем тэматычных праграмаў, прысьвечаных самым папулярным відам спорту. Многія зь іх, дзеля справядлівасьці, вядомыя дастаткова даўно і проста памяняюць кнопку з іншых каналаў на «Беларусь 5»: «Час футбола» Мікалая Хадасевіча, «Авэртайм» Леаніда Лекарэвіча, «Фактар сілы» Паўла Баранава і г.д.
Між тым, як удакладняе прадстаўніца Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская, глядзець «Беларусь 5» ад панядзелка змогуць далёка ня ўсе — далучацца да вялікага спорту праз тэлевізар заўзятары будуць паступова:
На гэты момант вядома, што адной зь першых падпісала з намі дамову кампанія „Космас TV“
Да працы на спартовым канале запрошаныя як штатныя, так і па-за штатныя камэнтатары. Многія зь іх ужо добра вядомыя гледачам — Уладзімер Навіцкі, які ў новай рэдакцыі будзе загадваць аддзелам камэнтатараў і падрыхтоўкі тэматычных праграмаў, Сяргей Новікаў, Павал Баранаў, Дзьмітрый Герчыкаў, Аляксандар Дзьмітрыеў, Аляксандар Казюкевіч, Мікалай Хадасевіч, Сьвятлана Парамыгіна, Аляксандар Цьвячкоўскі, а таксама новыя імёны — Сяргей Мацкевіч, Ўлада Сарокіна, Аляксей Пынцікаў, Валерыя Філяева.
Галоўны дырэктар дырэкцыі тэлеканалу «Беларусь 5» Павал Булацкі запэўнівае, што вядучыя ня будуць абмежаваныя ў моўным выбары рэпартажаў і падкрэсьлівае, што будзе захаваны прынцып існуючага ў дзяржаве «двуязычыя»:
«Мы будзем працаваць у стандартным рэжыме: калі ёсьць магчымасьць,
Калі ёсьць магчымасьць, то будзем весьці трансьляцыі на беларускай мове, калі такой магчымасьці няма — па-расейску