Пасьля сьвяточнага сойму БНФ лідэр партыі даў інтэвію нашаму радыё.
Каліноўскі: Сьвяткаваньне юбілею БНФ адбылося фактычна на трох пляцоўках. Чаму не знайшлося згоды разам урачыста адзначыць гэтую гадавіну?
Янукевіч: З аднаго боку, калі, канечне, шукаць падставы для аптымізму, то можна сказаць: чым болей пляцовак, на якіх сьвяткуецца гэта важная дата, тым лепей. Але калі казаць сур’ёзна пра факт раз’яднанасьці нацыянальна-дэмакратычных сілаў, то гэта вельмі сумна. Я перакананы: адзіная прычына гэтаму палягае ў суб’ектыўным рэчышчы. Бо сёньняшнія тры пляцоўкі ў той ці іншай ступені адлюстроўваюць тыя з’езды, на якіх зьмяняліся пакаленьні кіраўніцтва Партыі БНФ, на якіх можа быць зьмяняліся пэўныя тактычныя падыходы Фронту да актуальнай палітычнай барацьбы.
Падчас такіх важных пераломных момантаў у часткі людзей узьнікаюць пэўныя ўнутраныя засьцярогі, бар’еры супраць сваіх паплечнікаў. І гэтыя бар’еры не даюць нам сёньня працаваць разам. Я лічу, што гэта вельмі вялікая недарэчнасьць. І вельмі моцная хіба, якая аслабляе ўвесь нацыянальна-дэмакратычны рух. Я працягваю заклікаць калег адкінуць усе гэтыя суб’ектыўныя моманты, перасьцярогі, недавер дзеля таго, каб аб’ядноўвацца ў нашай працы на карысьць нацыянальнай ідэі і нацыянальных каштоўнасьцяў. Бо гэта — самае галоўнае. І ў гэтым ніякіх разыходжаньняў няма і паміж спадаром Пазьняком, і паміж спадаром Баршчэўскім ці спадаром Вячоркам і паміж мной.
Я думаю, што мы падтрымліваем адны і тыя ж каштоўнасьці. І я думаю, што як раз гэтыя каштоўнасьці і мусяць нас сёньня аб’ядноўваць.
Каліноўскі: Сойм ня змог разгледзіць прапанову Зьмітра Салаўёва — вывучыць ідэю Лявона Баршчэўскага пра правядзеньне аб’яднаўчага з’езду. А якое ваша асабістае стаўленьне да гэтай ідэі?
Янукевіч: Я лічу. што нам сапраўды патрэбны шырокі аб’яднаўчы з’езд зь удзелам ня толькі тых, хто сёньня знаходзіцца ў КХП-БНФ альбо ў Партыі БНФ, а зь улікам усіх прыхільнікаў нацыянальнай ідэі. Я хацеў бы бачыць на тут і Паўла Севярынца, і іншых паплечнікаў па нацыянальна-дэмакратычным руху.
Безумоўна, можна і трэба абмяркоўваць форму з’езду, прадстаўніцтва, тое, што на ім можа быць утворана... Але тое, што нам трэба гуртавацца, яднацца, не выклікае ніякага сумневу.