Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 кастрычніка: зьезд маладых хрысьціянскіх дэмакратаў, дзень памяці Міхася Чарота


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Зьезд аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Маладыя хрысьціянскія дэмакраты» ў офісе партыі БНФ. Пачатак а 11.00. У сустрэчы прымуць удзел Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец. Пасля заканчэньня зьезду пройдзе майстар-клас па беларускіх народных танцах.

У Бэрліне пачынаецца трохдзённая міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечанае ахове здароўя ў глябальным маштабе.

20 кастрычніка — Міжнародны дзень кухара.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1655 — была заключаная Кейданаўская вунія паміж ВКЛ і Швэцыяй, ініцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці, і да якой далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.

1929 — ЦК ВКП(б) абвясьціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

1953 — у ЗША выйшла ў свет антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус па Фарэнгайту».

1973 — каралева Вялікабрытаніі Лізавета II адкрыла будынак Сыднэйскай опэры, прызнанай адным з самых прыгожых будынкаў у сьвеце. Унутраныя памяшканьні опэры выкананыя ў стылі, які назвалі «готыкай касьмічнага стагодзьдзя». У будынку опэры ўстаноўлены самы вялікі мэханічны арган сьвету, які складаецца з 10 500 трубаў.

1993 — урад Нідэрляндаў вырашыў забараніць продаж марыхуаны і гашышу замежным турыстам. Мясцовых грамадзян гэтае абмежаваньне не закранула.

У гэты дзень нарадзіліся:

1677 — Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай.

1733 — Адам Станіслаў Нарушэвіч, польскі гісторык, паэт, перакладчык.

1885 — Алесь Бурбіс, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху.

У гэты дзень памерлі:

1937 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік. Друкавацца пачаў у 1919 г. Аўтар кніжак паэзіі «Завіруха» (1922), «Босыя на вогнішчы» (1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы,1926), «Беларусь лапцюжная» (1927), «Сонечны паход» (1929). Рэпрэсаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

1953 (ці 1955) — Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнаўца, літаратуразнаўца, публіцыст, пэдагог. У маладосьці жыў у вёсцы Кленікі на Падляшшы, дзе ў 1909 годзе арганізаваў народны тэатар. Пісаў допісы ў «Нашу Ніву» пра жыцьцё на Падляшшы пад псэўданімам Халімон с-пад Пушчы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Спакойна сьпі, пясьняр, далёка на чужыне...
Нашто пакінуў край, які быў сэрцу міл?
Ці, можа, ты хацеў, каб на палях краіны
Стаяла менш крыжоў і менш было магіл?

Кахаў ты родны край, дзе цемра, зьдзек пануе;
З народам плакаў ты, як лепшы яго сын...
Цяпер ты замаўчаў... А ўсё ж акорды чуе
Гаротны люд... Ня змоўк іх дзіўны гімн».


Міхась Чарот, «Жывыя акорды» (фрагмэнт)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG